Грамадства99

Латвія ўсё ж будзе пускаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі — у асобных выпадках

Хаця такі варыянт не пасуе для частых паездак.

У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа даць Служба фінансавай разведкі — адмысловае ведамства, што сочыць за выкананнем міжнародных санкцыяў. Менавіта гэты орган разглядае хадайніцтвы.

Як паведамілі «Белсату» ў гэтай установе, дазвол можна атрымаць пры ўмове, калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.

Прасіць дазволу могуць:

  • • грамадзяне Латвіі, якія хочуць заехаць на сваім легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі;
  • • грамадзяне Латвіі, якія хочуць прыехаць на аўтамабілі, што належыць блізкаму сваяку (рэзідэнту Беларусі) і зарэгістраваны ў Беларусі;
  • • грамадзяне Беларусі, якія маюць дзейсную візу або від на жыхарства і хочуць заехаць на ўласнай машыне, зарэгістраванай у Беларусі.

Абавязковая ўмова ва ўсіх гэтых выпадках — выкарыстанне транспартнага сродку толькі ў асабістых мэтах.

Каментары9

  • Эдгарс
    01.08.2024
    Жора, а хiба не так?:)
  • Эдгарс
    01.08.2024
    Ну так, мы не расейцы, мы проста порткi сцiралi расейцам, абслугоувалi iх тут, кармiлi, лячылi, тэхнiку прадастаулялi, аэрадромы каб бамбiць украiнскiя гарады, правакацыi на мяжы рабiлi, але гэта яны а не мы. Жорык, падрасейчыкi гэта яшчэ горш за расейцау :)
  • Эдгарс
    01.08.2024
    Жора, ехай з сямьёй у твая расея:)))))

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць