Грамадства44

Няўжо фонды не дапамагаюць палітвязням, якія напісалі прашэнне аб памілаванні? Натуральна, гэта няпраўда

Па словах журналісткі Вольгі Лойка, родныя тых, хто можа вызваліцца праз памілаванне, баяцца, што быццам бы дабрачынныя фонды не дапамогуць такім экс-палітвязням. Мы запыталіся пра гэта ў прадстаўнікоў дзвюх буйных арганізацый дапамогі.

Як кажа Лойка, былыя палітвязні і іх родныя не спрабуюць зразумець, ці гатовыя фонды ім дапамагаць, бо з Беларусі небяспечна «ўсё гэта шчыльна адсочваць». Але яны «адчуваюць агульны вайб і хвалююцца».

Фонд «Байсол» пастаянна збірае дапамогу былым палітвязням, а таксама тым, хто цяпер за кратамі, і іх сем'ям. Напрыклад, цяпер у «Байсола» ідзе збор у дапамогу дзецям палітвязняў, каб сабраць іх у дзіцячы садок ці школу.

Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак кажа, што выказаныя Вольгай Лойка страхі родных зняволеных не адпавядаюць рэчаіснасці:

«У нашым алгарытме проста няма такога пункту як удакладненне, на падставе чаго выйшаў чалавек — сканчэнне тэрміну, памілаванне ці нешта яшчэ. «Байсол» аказвае дапамогу палітвязням незалежна ад прычын, па якіх чалавек вызваліўся. Так было, ёсць і будзе».

Прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марына Касінерава таксама запэўнівае — тыя, хто выйшаў па памілаванні, могуць разлічваць на дапамогу фондаў:

«У фондаў і арганізацый ніколі не стаяла такога пытання, [ці дапамагаць тым, хто выйшаў па памілаванні]. Мы дапамагаем усім з аднолькавай павагай і разуменнем».

Касінерава адзначае, што за ўвесь час працы яна ніколі не сутыкалася з такімі страхамі, ад калег яна таксама не чула пра такое. Dissidentby штомесяц працуе з паўсотняй сем'яў палітвязняў, а то і болей, таму, тлумачыць актывістка, у фонду вялікая выбарка.

«Мажліва, такую інфармацыю могуць распаўсюджваць прапагандысты ці спецслужбы, каб заблакаваць дапамогу ці пасеяць раскол у грамадскім руху», — мяркуе Касінерава.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Расціслаў
    03.08.2024
    Лухта, Тое, што Банцар "бадзяецца па нейкіх прытулках і працу ня можа знайсці" - гэта менавіта віна фондаў? Толькі і выключна?
  • Рэальнасць
    03.08.2024
    Лухта, а Гнёт проста гістэрычка і панікёр. Прачытаў яго інтэрв'ю ў канкурэнтаў нашай нівы — і смех і грэх.
  • Андрэй Гнёт
    09.08.2024
    Падтрымкай палітзэкаў і ўразлівых груп беларусаў павінны займацца сапраўды эмпатычныя і прафесійныя людзі. Бо па факце фонды і іх уладальнікі - гэта пасярэднікі паміж грашыма адных людзей дзеля другіх людзей. Калі на гэтай фукціы, якая будуецца на бядзе, пачынаецца паразытаванне - трэба неадкладна гэта мянять.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары83

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць