Спорт22

Яўген Залаты прыехаў забіраць жонку з радзільні з алімпійскім медалём ФОТА і ВІДЭА

З'явілася відэа, як сярэбраны прызёр Алімпіяды-2024 па акадэмічным веславанні прыехаў забіраць сваю жонку з сынам з радзільні ў Брэсце. Ён зрабіў гэта адразу пасля вяртання з Парыжа на радзіму.

3 жніўня на Алімпійскіх гульнях у Парыжы Яўген Залаты заваяваў сярэбраны медаль у акадэмічным веславанні на дыстанцыі 2000 метраў. Беларус паказаў час 6:42:96 і стаў першым у гісторыі суверэннай Беларусі мужчынам — прызёрам Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні.

А за чатыры дні да фінальнага заезду, 30 ліпеня, жонка Яўгена Ксенія нарадзіла ў брэсцкай радзільні сына Марка.

Яўген Залаты прыляцеў у Беларусь з Францыі ўчора, а ўжо сёння, 5 жніўня, прыехаў забіраць маму з сынам дахаты. Пры гэтым прыхапіўшы з сабой і алімпійскі медаль.

Апошнія некалькі гадоў Яўген жыве і трэніруецца на базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні.

Каментары2

  • Цім
    05.08.2024
    Парыж - Стамбул -Мінск?
  • Асуджаю
    05.08.2024
    Танны пантарэз

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць