Грамадства1010

Валерый Сахашчык зарэгістраваў новую кампанію і пашырыў свой бізнэс на Бельгію 

Валерый Сахашчык нядаўна пакінуў пасаду «міністра абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце, заявіўшы сярод іншага, што «прыняў рашэнне засяродзіцца на развіцці свайго бізнэсу». Выданне Plan B. даведалася, у якім стане цяпер гэтая сфера, у якую ўкладае свае сілы і энергію былы вайсковец і палітык. 

Валерый Сахашчык

Замест працягу палітычнай дзейнасці стала вядома, што Сахашчык зарэгістраваў новую бізнэс-структуру і нарошчвае партфель заказаў за кошт новага рынку — бельгійскага.

Цяпер ён валодае трацінай доляў і з'яўляецца старшынёй праўлення сямейнай групы кампаній SK — Bud & Sahaty — найбуйнейшага будаўнічага бізнэсу сярод больш чым 400 аналагічных кампаній беларусаў у Польшчы і прыкладна 500 ва ўсім Еўрасаюзе.

Як высветліў Plan В., па выніках 2023 года галаўная структура сямейнага бізнэсу Сахашчыкаў — кампанія Sahaty — зарабіла амаль 15 млн еўра выручкі і 150 тыс. еўра чыстага прыбытку. Па выручцы — гэта першае месца сярод усіх прыватных беларускіх будаўнічых кампаній не толькі ў Польшчы, але і ў ЕС. І, прынамсі, адно з месцаў у топ-50 усіх бізнэсаў суайчыннікаў у Еўропе.

У параўнанні з папярэднім перыядам фінансавыя паказчыкі Sahaty скараціліся. У 2022-м было, адпаведна, 20 млн і 200 тыс. еўра. Але рэгрэс характэрны для ўсяго беларускага будаўнічага, ды і не толькі бізнэсу ў Польшчы, апрача толькі IT-галіны.

Гэтыя аб'ёмы летась сям'я Сахашчыка зарабіла на больш чым 50 будоўлях, у асноўным на субпадрадзе. У большасці яны былі ў Польшчы, але таксама ў Германіі і ў Бельгіі, рынак якой пачаў асвойвацца з канца 2023-га.

У Польшчы Sahaty будаваў жылыя комплексы ў Гданьску, Варшаве, Кракаве, Познані, Хожаве. У грамадзянскім сектары фірма ўдзельнічала ва ўзвядзенні студыі на тэрыторыі штаб-кватэры Польскага тэлебачання (TVP Warszawa), будынкаў музычных акадэмій у Быдгашчы і Катавіцах, транспартна-перасадачнага вузла ў Забжэ, чыгуначнага вакзала ў Тлушчы.

Былі ў партфелі і прамысловыя аб'екты: пашырэнне кандытарскай фабрыкі Lotte Wedel у Варшаве і ўзвядзенне цэха буйнога вытворцы бляшанак BallPackaging у Любліне.

У Германіі, дзе дзейнічае даччыная кампанія Sahaty, беларускія брыгады працавалі ў Берліне, Мюнхене, Мюнстары, Гановеры і іншых гарадах краіны.

У 2024-м Сахашчык зарэгістраваў новую будаўнічую кампанію Chicago Urban Development, завяршае пачатыя будоўлі і пашырае партфель заказаў. З польскіх самы знакавы — гэта ўдзел ва ўзвядзенні трэцяй чаргі тэрмінала звадкаванага газу імя Леха Качынскага ў Свінавусці, які забяспечвае незалежнасць Польшчы ад расійскага газу.

Там жа, на ўзбярэжжы Балтыкі, Sahaty будуе жылыя комплексы і гатэлі, у іншых частках Польшчы і ў Германіі — дамы і грамадзянскія аб'екты.

У пачатку бягучага года кампанія здала першы аб'ект на новым рынку — у Бельгіі, а таксама атрымала ў гэтай краіне новыя заказы. Самы значны — удзел у будаўніцтве буйнога жылога комплексу ў Мехелене. 

Каментары10

  • Ежын Збожын
    05.08.2024
    Грантакручкатворцы ператруць і выплюнуць яшчэ не аднаго такога героя.
  • З яго міністр абароны як з Лукі прэзідэнт
    05.08.2024
    А грошы на каліноўцаў людзі збіраюць
  • Імя
    05.08.2024
    Ежын Збожын, а гераізм у чым?

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча6

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Беларусы адкрылі ў Буэнас-Айрэсе кафэ, дзе цэлы дзень падаюць дранікі9

26‑гадовая дзяўчына пры абгоне вылецела ў кювет і разбілася насмерць пад Оршай7

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча6

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць