Грамадства2323

Сёстры Груздзевы прапануюць артыстаў, якія не падтрымаюць Лукашэнку ў 2025-м, штрафаваць на 500 тысяч еўра ці саджаць у турму

Са сваёй ідэяй яны збіраюцца грукацца да Качанавай.

Сёстры Грудзевы. Скрын відэа ютуб-канала «Мінскай хвалі»

Пра сваю ідэю спявачкі расказвалі яшчэ ў маі 2024-га. 

«Мы ўсе памятаем падзеі 2020 года, калі здраджвалі тыя людзі, якія не павінны былі здраджваць: артысты, міністры. І мы выступілі з такой ініцыятывай, каб дзяржава на тыя ж граблі не наступіла:

давайце, можа быць, ініцыюем такую дамову паміж артыстамі і дзяржавай, што тыя людзі, якія цяпер у публічнай прасторы, якія атрымліваюць цяпер узнагароды, мільгаюць па тэлевізары, зарабляюць у роднай краіне — вы падпісваеце паперу, па якой у 2025 годзе падтрымліваеце прэзідэнта, краіну, а калі вы гэтага не робіце, то вы плаціце штраф мінімум 500 тысяч еўра ці турма.

@nashanivanews Вост гэта ідэя #беларусь #нашаніва #лукашенко #белорусы #лукашенкоприколы #новостибеларуси #колялукашенко ♬ Paris - Else

Вы рашаеце самі», — расказалі, перабіваючы адна адну, Груздзевы ў эфіры «Мінскай хвалі».

Спявачкі збіраюцца данесці сваю прапанову да Міністэрства культуры, Савета Рэспублікі і Адміністрацыі Лукашэнкі.

Сёстры Груздзевы да 2020 года былі нікому невядомымі артысткамі. Але за кошт лаяльнасці да Лукашэнкі яны прабіліся на сцэну і цяпер перыядычна выступаюць на дзяржаўных канцэртах і прапагандысцкіх дыялогавых пляцоўках.

Каментары23

  • Паляшук
    08.08.2024
    Суккубы.
  • Алек. Ру
    08.08.2024
    Ну што яшчэ можна чакаць ад двух неадэкватак? Толькі спаборніцтва у́ моцы у́зроу́ню дэбілізму. Ттлькі там будзе баявая нічыя.
  • Шуба качанавай
    08.08.2024
    Старэюшчыя пустагаловыя і нікому не патрэбныя зноў спрабуюць падабрацца да кармушкі ))

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць