Спорт33

«Пасля матча паехалі з хлопцамі на дачу». Англійскі тыктокер, якога прымаў Кубракоў, згуляў у другой футбольнай лізе Беларусі

Тыктокер Уіл Эгертан, які жыве ў Беларусі і здымае ролікі пра яе, стаў футбалістам рагачоўскага «Дняпра» і ўзяў удзел у матчы супраць «Веткі». Гэта быў першы раз у жыцці, калі ён гуляў у футбол.

Матч скончыўся з лікам 12:1 на карысць рагачоўскай каманды. Эгертан выйшаў на поле на 67-й хвіліне, калі на табло былі лічбы 9:0. І нават мог забіць мяч. 

Фота: ФК «Дняпро-Рагачоў»

«У мяне маса уражанняў, дагэтуль перапаўняюць станоўчыя эмоцыі. Я згуляў усяго 20 хвілін у канцы матча, але я люблю бегаць і нават ледзь не забіў гол! Але, на жаль, не патрапіў», — так англічанін пракаментаваў свой дэбют выданню Bet News.

Эгертан прызнаўся, што гэта быў ягоны першы досвед гульні ў футбол, бо раней ён займаўся толькі рэгбі. Легіянер расказаў, што яго добра прынялі ў камандзе, на стадыёне з ім сфатаграфаваліся больш за 200 чалавек, а пасля перамогі ўсе футбалісты паехалі тусавацца на дачу за Рагачоў. 

Некалькі тыдняў таму Уіл Эгертан запісаў зварот да міністра унутраных спраў Беларусі Івана Кубракова з просьбай працягнуць яму тэрмін знаходжання ў краіне. Пасля гэтага блогера запрасілі ў МУС, дзе Кубракоў асабіста прыняў яго ў сваім кабінеце. У выніку Эгертану дазволілі знаходзіцца ў Беларусі да сярэдзіны верасня.

Эгертан і Кубракоў. Скрыншот відэа МУС

Каментары3

  • Ганьба
    11.08.2024
    Дарагая рэдакцыя не сіамояецца нагадваць рэпрэсаваным і тым, хто з'ехаў, што жыццё на радзіме працягваецца і без іх. Прыемна.
  • Вушасты ўпыр
    11.08.2024
    Хунта выпісала і аплаціла паслугі заходняга блогера, каб палепшыць імідж на міжнароднай арэне? Можа і спрацуе на дурачкоў, якія ўпершыню пачуюць слова Беларусь. Астатнія і так ведаюць пра злачынствы кубракова і небяспеку знаходжання ў краіне (асабліва на фоне гісторый з захопам Крыгера і латышскіх тусоўшчыкаў).
  • Сонейка
    11.08.2024
    Вушасты ўпыр, дык дурняў большасць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць