Свет44

Трапіў пад звальненне ў Польшчы і не знайшоў новай працы за 30 дзён. Што будзе з ДНЖ?

Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic даведаўся ў юрыста, як дзейнічаць у такой сітуацыі.

Калі ў вас ДНЖ па працы і вас звольнілі, то вы павінны апавясціць ваяводу пра страту працы на працягу 15 дзён. А змяніць працадаўцу з наяўным ДНЖ можна толькі на працягу 30 дзён пасля звальнення.

Паводле правілаў, калі не знайсці новай працы за 30 дзён, то мае пачацца працэс анулявання працоўнага ДНЖ. Але на практыцы гэта доўгі працэс, каля паўгода, на працягу якога іншаземец можа знаходзіцца ў Польшчы легальна.

Вось кейс дзяўчыны, якая не «ўклалася» ў 30-дзённую норму, а таксама каментар юрысткі.

Гісторыя беларускі: «Правіла «30 дзён» не такое ўжо страшнае, каб збіраць валізкі»

— У мяне ўсё пачалося з таго, што інкубатар вельмі касякнуў з падрыхтоўкай дакументаў на змену дэцызіі.

Я ўклала дамову з кампаніяй, якая дапамагае. У працэсе мы зразумелі, што з такімі дакументамі мне ў змене дэцызіі адмовяць. Іншая праца ў мяне была, і я спыталася ў юрысткі, што мне рабіць у такой сітуацыі. Яна адказала, што мы можам падаць дакументы на новую карту побыту, нават нягледзячы на тое, што мінулая дэцызія дзейнічае

Мы падалі дакументы пра тое, што я звольненая, 1 сакавіка (гераіня сцвярджае, што ўклалася ў 15-дзённы тэрмін для апавяшчэння — заўв. Dzika). Пры гэтым юрыстка сказала: нягледзячы на тое, што я не выконваю 30-дзённай змены працы, мая дэцызія ўсё роўна не ператворыцца ў гарбуз.

Я падалася 8 мая на новую карту і цяпер чакаю рашэння. Мая старая карта і дэцызія ў парадку, я працягваю падарожнічаць па Шэнгене. Ніякіх лістоў па старой дэцызіі не прыходзіла.

На гэтай падставе я мяркую, што правіла «30 дзён» не такое ўжо страшнае, каб збіраць валізкі на выезд з Польшчы.

Юрыстка: «Пакуль ва ўладальніка ДНЖ ёсць на руках актыўнае рашэнне па ім, то ён знаходзіцца ў Польшчы легальна»

На пытанне: «А так хіба можна?», — адказала спецыялістка ў міграцыйных пытаннях Дар’я Грышановіч:

— Згодна з ч. 1 арт. 101 Закона аб іншаземцах дазвол на часовае пражыванне (ДНЖ) анулюецца, калі мэта знаходжання, для якой быў выдадзены дазвол, перастала існаваць.

То-бок, у гэтым выпадку, калі ДНЖ быў выдадзены на канкрэтнага працадаўцу, то спыненне з ім працоўных або грамадзянска-прававых адносін азначае спыненне існавання мэты, з якой ДНЖ быў выдадзены.

На практыцы ў ваяводы няма магчымасці даведацца, ці скасавалі з вамі дамову. Таму ва ўладальніка ДНЖ ёсць абавязак праінфармаваць пра гэта ваяводу на працягу 15 працоўных дзён (арт. 113 Закона аб іншаземцах).

Але ў выпадку са звычайным ДНЖ па працы працэс анулявання пачынаецца не адразу. Згодна з ч. 1 арт. 123 усё таго ж Закона аб іншаземцах, калі вы адправілі апавяшчэнне на працягу 15 працоўных дзён, то ў вас ёсць 30 каляндарных дзён ад моманту страты працы, калі вы можаце падаць новую заяву на ДНЖ.

Не важна, якой будзе новая мэта: праца, уз’яднанне з сужэнцам, паліцэальная школа і г. д. — працэс анулявання ДНЖ у гэтыя 30 дзён не пачнецца. 

Мая парада: нават калі вы пакуль не знайшлі новай мэты, усё роўна падайце заяву поштай або аднясіце яго ў канцылярыю і пазначце любую мэту.

На адбіткі і так прыйдзецца крыху пачакаць. А да таго часу вы або знойдзеце новую працу, або іншую мэту знаходжання.

Тое ж самае тычыцца і заявы на змену ДНЖ па працы. Вы можаце выслаць заяву без дадаткаў ад новага працадаўцы. Ліст з просьбай данесці неабходныя дакументы ўсё роўна прыйдзе праз некалькі месяцаў. Так вы выйграеце час.

Што будзе, калі нічога не зрабіць у гэтыя 30 дзён?

— Калі замежнік не зробіць ніякіх захадаў на працягу 30 дзён, то ваявода мае пачаць працэдуру анулявання выдадзенага дазволу на жыхарства.

Але, мяркуючы з практыкі, дзяржорганы не даюць рады аб’ёму накіроўваных заяў, і гэта можа расцягнуцца на доўгія месяцы, а то і гады. То-бок верагоднасць таго, што ДНЖ будзе ануляваны па заканчэнні 30 дзён, у цяперашніх рэаліях вельмі нізкая.

Важна: пры ануляванні вы атрымліваеце ліст, што ваш ДНЖ ануляваны, і ў вас ёсць тэрмін для добраахвотнага выезду з Польшчы. ДНЖ ня анулюецца аўтаматычна без вашага ведама, на ўсё ёсць афіцыйны ліст. 

Чаму так важна паведаміць ваяводу пра страту працы менавіта на працягу 15 працоўных дзён?

— Калі іншаземец не паведаміць у тэрмін ваяводу пра страту мэты, з якой яму выдалі дазвол на жыхарства, то:

  • яму/ёй можа быць адмоўлена ў выдачы наступнага дазволу на часовае пражыванне — калі іншаземец падаў заяву на новы ДНЖ раней чым праз год з дня заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга дазволу на жыхарства або з даты, калі рашэнне аб ануляванні ДНЖ уступіла ў законную сілу (ч. 2 арт. 100 Закона аб іншаземцах);

  • замежніку адмовяць у змене ДНЖ (п. 6 ч. 4 арт. 120 Закона аб іншаземцах).

Акрамя таго, нямэтавае выкарыстанне ДНЖ з’яўляецца адной з прычын адмовы ў выдачы рэзідэнта ЕС.

Атрымліваецца, чытачка знаходзіцца ў Польшчы на законных падставах? 

— У дадзенай гісторыі апавядальніца сказала, што не падала заявы цягам 30 дзён, аднак апавясціла пра страту працы цягам 15 працоўных дзён.

Як я згадала вышэй, у бягучых рэаліях дзяржорганы не анулююць ДНЖ у тэрмін, хоць па законе і маюць гэта рабіць. Пакуль ва ўладальніка дазволу на жыхарства ёсць на руках актыўнае рашэнне па ДНЖ (то-бок не быў атрыманы ліст аб ануляванні), то ён знаходзіцца ў Польшчы абсалютна легальна, і, адпаведна, можа падаць заяву аб даванні новага ДНЖ.

Пры гэтым пад увагу будзе брацца менавіта тое, ці апавясціў уладальнік ДНЖ пра страту мэты знаходжання на працягу 15 працоўных дзён.

Якія могуць быць негатыўныя наступствы?

— У гарадах, дзе Упраўленне ў справах замежнікаў працуе эфектыўней, ануляванне могуць выслаць цягам некалькіх месяцаў. Улічваючы, што апавядальніца ўсё ж паспела падаць дакументы на новы ДНЖ да атрымання ліста з інфармацыяй аб ануляванні, то праблем у яе выпадку не будзе.

Але калі ўявіць, што хтосьці зацягнуў, не паспеў падаць новую заяву і яму прыйшоў ліст з інфармацыяй аб ануляванні ДНЖ, то падаць на новы ДНЖ ужо не атрымаецца. Бо згодна з п. 9 ч. 1 арт. 99 Закона аб замежніках у распачынанні вытворчасці па справе будзе адмоўлена. 

І ўсё яшчэ застаецца рызыка, што ліст з ануляваннем могуць даслаць у любы момант. Калі хтосьці вырашыць у гэты час пажыць у Іспаніі на зімоўцы, то ён апынецца ў вельмі непрыемнай сітуацыі.

Каментары4

  • Пот і кроў (Расэл)
    14.08.2024
    "Мая старая карта і дэцызія ў парадку, я працягваю падарожнічаць па Шэнгене." - гэтая страказа проста катаецца па Еўропе, замест пошуку працы з нармальным афіцыйным афармленнем. Можа яшчэ і жыве ў Беларусі.
  • крот
    15.08.2024
    Пот і кроў (Расэл), так это поколение лу, - вспомни того айтишника с литвы, покупающего кросы за полштуки, но собирающего донаты на жизнь, так как работу за 3 косаря найти не может!
  • Калгасная зайздрасць - гэта назаўжды!
    16.08.2024
    Пот і кроў (Расэл), яна павінна пакутваць у бамжатніку? Мыць абасраныя каровы? Ты будзеш указваць катацца ёй ці не?

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме13

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг7

Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ2

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу7

Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»33

У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран

Уначы ў Беларусь прывезлі новую партыю ядзернага паліва

Рэаліі расійскай правінцыі: пакуль муж быў на фронце, жонка пайшла да іншага. Сужыхар яе забіў і таксама пайшоў на вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме13

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Галоўнае
Усе навіны →