Каментары да артыкула

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

  • Ladzik
    31.08.2024
    Якая эвалюцыя поглядаў? Звычайны кар'ерыст-прыстасаванец.
  • Цікава
    31.08.2024
    Мельянцоў, які спачатку піша студэнцкія працы ў Марзалюка, потым звальняецца разам зь Ягоравым і Дзерманам. А потым такі сабе Ягораў заклікае прызнаць лукашызм на міжнароднай арэне і трэцца з усякімі турарбекавымі (прапаганда эўразійства на канале АНТ), паршанковымі (чалавек, які працаваў у Васкрасенскага да сярэдзіны 2021 году і які дзіўным чынам ажно некалькі разоў адпускаў Губаз) і церашковічамі (палохае "літвінізмам"). Цікавыя канэкты. Ооочэнь цікавыя. Ооочэнь інцярэсныя.
  • Ляпала
    31.08.2024
    Хтосьці за еўрагранты піша лухту, хтосьці - за лукагранты. Якасць і сэнс такой аналітыкі аднолькава не мае ніякага практычнага сэнсу. Грошы атрымліваць трэба, а перавучвацца ці ручкамі працаваць гэтыя балбатуны ніколі не перадолеюць сябе, будуць лепш на падносках у сваіх паноў за капейчыну.
  • Ботам
    31.08.2024
    Ляпала, "Паны", "гранты", "ручакі працаваць", таварыш лукабот, вы мхом параслі з такімі словамі з метадычкі.
  • Імя
    31.08.2024
    Ляпала, this ⬆️.
  • Ага
    31.08.2024
    Ляпала, Тур, пералагінься
  • За Свабоду!
    31.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • За Свабоду!
    31.08.2024
    ,Тут было пра тое, што хтосьці (адзін палітолаг) ўзяў міліён даляраў у кагосьці (аднаго алігарха) за зняццё санкцый.
  • старшой
    31.08.2024
    В данном случае (из заголовка) приспособленец=>предатель. Ху из мельянцев? Двух-трёх его "измышлизмов" в русле тупой (и ещё тупее, но ему уже наплевать) пропаганды (ух, какой я крутой!) достаточно, чтобы забыть этого засранца и его теперешнюю компанию гопников. Пока-пока, мерзавчик!
  • Полит олух
    31.08.2024
    А я никогда особо не доверял болтунам политологам. Это все продажная публика. НИкогда они не были змагарами.
  • Gorliwy Litwin
    31.08.2024
    усе сьвядомыя спадары тамсама скончаць. А гэты яшчэ і канкрэтна з Магілёва. Натуральнае вяртанне ў родную бела-рускю гавань
  • Гісторык з нармальным дыплёмам, а ня клайпедзкім
    31.08.2024
    Gorliwy Litwin, спадар [закрэсьлена] пане Белы, а калі ж мы ўжо ад Вас дачакаемся статыстыкі, згодна зь якой будзе даказана, што прам-такі «ўсе» так заканчваюць? Калісьці ў Вашэці гэта пыталіся, ды ўсё не дачакаліся адказу...
  • Gorliwy Litwin
    31.08.2024
    Напісалася невялікае двухрадкоўе-слоган,. якім урэшце будзе падсумаваная наша эпоха, калі будзе перагорнутая старонка. І ў якім выразіцца неаспрэчны маральны аўтарытэт Красаўцаў, у першую чаргу для сьвядомых спадароў, якія захочуць уліцца ў іх шчыльныя шэрагі:

    Лупцавалі, катавалі -
    Мір і Шчырасьць захавалі

    Гэта як Спасибо деду за Победу, але ў новых рэаліях. І ў кантэксце велічнага Нацыянал-Чэкісцкага Прымірэньня. Пра Трыумф Этнасу і яго аб'яднанне на падставе хтанічна архаічных каштоўнасцяў Шчырай Маці
  • Імя
    31.08.2024
    Gorliwy Litwin, ды што ты наогул вярзеш, хворае?
  • Мемуары
    31.08.2024
    Імя, спец па кухні зноў грыбы ці зёлкі паблытаў. На ягоныя прыватныя галюнікі можна не звяртаць ўвагі.
  • Жвір
    31.08.2024
    Ён заўжды быў такім, проста спыніў маскавацца. Можна было б сумнявацца, калі б ён займеў прыхільнасьць да рэжыму раней, калі той не паводзіў сябе на столькі люта і бесчалавечна, не паставіў бы сябе над законам (на які яму начхаць), але ў цяперашніх умовах любы прыстойны і адукаваны чалавек, самы далёкі ад палітыкі, не "палюбіць" лукашызм, бо гэта ўжо йдзе насуперак чалавечай прыроды, насуперак людзкасьці. То бок, Мел'янцоў гэты значна раней прадаў сваю душу чорту, а ўмовы нейкім чынам вымусілі спыніць хаваць гэта (пазбавілі сэнсу рабіць гэта) менавіта цяпер.
  • Omnia mea mecum porto
    31.08.2024
    Кеды піяр абыфэйкавых асоб скончыўся, во вам артыкул пра "гіганта" бедарускай сада-мазахічнага па тыпу палітыка. Сьпярша робіць адно, затым другое - ну і сабраўшэеся ў статак лахоў атпраўецца на пошукі "яіц" па ўсім вядомым накірунку. В опшчэм нічэво новага, ента песьня бяз канца - пачынай спачатку)) такіх самых мы пабачылі ў 2020 годзіку...
  • Гарадзенец
    31.08.2024
    Магілёўскі, гэта шмат тлумачыць.
  • Жабинка
    01.09.2024
    Гарадзенец, намёк на Усова?
  • Беня
    31.08.2024
    Поскреби любого записного революционера и увидишь обычного сексота.
  • Ёсік
    31.08.2024
    Вось жыве чалавек з поглядамі, што дырэктар саўгаса нуль, нічога пры ім добрага ды карыснага для краіны і жыхароў не адбываецца, топчымся на месцы, як тыя куры, а потым думае - А навошта мне гэтыя пакуты, чаму я павінен невядома дзеля чаго і каго ахвяраваць сваім здароўем, жыцьцём, сваім становішчам, а зараз нерухомасьцю і грашыма ў банках. Лепш буду я нахвальваць гэтага бязглуздага старога, ён дуркаваты, робіць выгляд, што ва ўсім разьбіраецца, а на самой справе крыклівы блазан, і жыць буду добра, бо жыцьцё адно, а пажыць хочацца зараз, пакуль здароўе дазваляе, пакуль у турму не кінулі. Васіля Быкава "Сотнікаў" чытайце, вельмі добра пісьменьнік людскія вантробы і глузды вываліў на старонкі аповесьці.
  • ІМЯ
    31.08.2024
    А хто аўтар гэтага пасквіля? Ня ведаю я хто герой і аб кім пішуць, але мімаходзь аблілі брудам шмат нармальных людзей. І на якім матэрыяле? Пляткарства і зайздрасць? Бондар - лукашэнкаферштэер? Бугага! Гэта зараз усе, хто супраць прайдзіСветаў і антывячоркі ворагамі зрабіліся?
  • Гэта ўзровень пту
    31.08.2024
    ІМЯ, ты не здолей нават артыкул поўнасцю прачытаць
  • ІМЯ
    31.08.2024
    ІМЯ, перапрашаю, Богдан, аўтакарэктура туды яе.
  • ІМЯ
    31.08.2024
    Гэта ўзровень пту, гэта мне аўтар адказаў? У яго ўзроўні ПТВ я нават і не сумняюся. Замова, "прааналізаваць", выкрыць і вынішчыць усіх. Такое ўражанне, што калі НН даб'ецца, каб яшчэ некага пасадзілі, так той будзе харошы. А да тае пары будзе дзяўбаць і да самагубства даводзіць,як былога пасла ў Нямеччыне.
  • Ганьба ба
    31.08.2024
    Ёсць такое слова - .
  • *_*
    31.08.2024
    Сваіх поглядоў на супрацьлеглыя сур'езныя і разумныя людзі не мяняюць. Калі такое здараецца, то тут відавочна мае месца нешта вонкавае, ці звычайны разлік на атрыманьне большых прэферэнцый ад "зьмены" тых самых поглядаў. Вось і ўся гістрыя пра гэтага Мельянцова.
  • а потым
    31.08.2024
    невераятныя не вераць Зянону, што паўсюдна агентура
  • Anatol Starkou
    31.08.2024
    а потым,
    паўсюды агентура і Starkou
  • "Без меня вас на кускі парвут... " (с)
    31.08.2024
    а потым, невераятныя не вераць, што паўсюдна Зянон. І агентуру паловіць, і каровы памые. А як за яйцы возьмецца - масла знікне. Не вераць невераятныя ў магічную сілу відосаў сьв. Пазьняка.
  • .
    31.08.2024
    > "Любоў да прыроды ў палітолага праяўляецца і ў нямірным рэчышчы."

    І вось гэтая хворая любоў да мілітарызму ў адзенні, да зброі. У звычайным быту. Пры гэтым сам некалькі разоў аргументуе пра бяспеку жыцця на хутары.

    Сучасныя колы аматараў палявання блізкія да ментоўскіх. Агульная дэфармацыя ў мазгах.
  • Анфиса
    31.08.2024
    Лучше поздно чем никогда.
  • Stary
    31.08.2024
    Aj, h..no!
  • Мемуары
    31.08.2024
    Ну, спадарове, хто там абагаўляў моўны маркер? Сп. Так? Дзе ён і што цяпер скажа? А ўся псеўдапатрыятычная публіка, для каторых астатнія людзі "рускамірныя", "губернскія", "народзец" ці правакатары гэбні, ці беларуская палітычная гапата.
  • .
    31.08.2024
    Мяркую, што раскол па моўнай прыкмеце ёсць у метадычках. Бо рэгулярна лаюць на любы рускамоўны каментар, не звяртаючы ніякай увагі ад сутнасці сказанага.
    Здаецца, і лагічна, але калі такое выкарыстоўваецца сістэмна і масава - гэта гэбісцкая праца на раскол.
  • .
    31.08.2024
    Пры гэтым частка ботаў дакладна працуе на беларускай мове праз гугл-перакладчык.
  • Імя
    01.09.2024
    Мемуары , чым вам маркер недаспадобы? Рускамірны Мельянцоў піша расейшчынай, як мае быць
  • Імя
    01.09.2024
    ., бгг. Нуок, жывіце ўсе разам у канцлагеры, на які рускамірная большасць ператварыла Беларусь. І, замест нацыянальнага адраджэння, разам ненавідзьце лукашэнку, потым - колю, а потым - яшчэ кагосьці
  • .
    01.09.2024
    Няўжо не зразумелі?
    Першы аратар пра тое, што калі ацэньваць людзей прымітыўна, толькі па мове, то Мельянцаў для вас свой.
    Я дадаў, што "лагічна" (могуць выглядаць адзінкавыя папрокі), але сістэматычнае цкаванне за мову (і толькі) ёсць праца, карысная для гэбні.

    Я не бачу, каб Вы зразумелі першы і другі аргумент, каб неяк адказалі на іх.
    Замест таго гістэрыка, тупы ржач і спробы спрачацца з тым, што ніхто не казаў, і не жадаў сваёй краіне. Калі не ведаеш, як спрачацца, прыдумай аргумент сам, далей сам абвергні і пасмейся.

    Вось такая прымітыўная агітацыя і павярхоўнае разуменне працуюць не на адраджэнне, а супраць.
    Ад тых, хто даўно размаўляе на беларускай мове, такіх падыходаў не чуў ніколі. Толькі тут у каментах. Мабыць, агрэсія ад неафітаў, як вышэй сказана пра палітычную гапату. Або сапраўды, метадычка.
  • Імя
    02.09.2024
    ., А што канкрэтна я не разумею? Бо вашыя аргументы настолькі ж немудрагелістыя, колькі і нягеглыя.

    1. Канспіралогія, прасцігоспадзі. Калі пішуць тое, што вам не падабаецца - гэта, вядома ж, гэбэ! Ага.

    2. Традыцыйны лямант “Ніраскалывайці нас!”. Вось тут я маю два рытарычных пытанні.

    Па-першае, вас - гэта каго? Партыю большасці “За всё харошае”, якая традыцыйна аніхрана не зразумела, анічаму не навучылася ды “перагарнула старонку”? А якая каштоўнасць у гэтым вашым аб’яднанні, якога насамрэч няма? Ці мо вы пераймаецеся за раскол у “палітычных” структурах, якія ўзніклі пасля 20-га году? Тады спачуваю, але мне на іх пляваць.

    Па-другое, а з чаго вы ўзялі, што беларушчына - гэта “раскол”? Ва ўсім свеце родная мова/культура вызначае суайчыннікаў і аб’ядноўвае іх. І толькі тутэйшых яна чамусці “расколвае”. Дык можа не мова вінаватая, а проста вы не з тымі вырашылі братацца?

    Мо тады лепш мільён разоў паўтарыць няёмкую праўду, што Незалежнасць - перад усім, і яна залежыць ад высілкаў большасці і кожнага, чым яшчэ 30 год паўтараць байкі пра злога лукашэнку ды “дзімакрацію”, якую вось-вось прынясе чарговы грантасмок змучанаму рускамірнаму народцу?
  • .
    02.09.2024
    1. Вы не "зразумелі" пра ваш прымітыўны фільтр толькі па мове, на прыкладзе героя артыкула (і такі не адзін). З трох разоў не зразумелі, гэта чацвёрты.

    2. Не будзем пра канспіралогію (хто ёсць агентура), будзем пра факты: пра сутнасць аргументаў вашых і аргументаў ботаў.
    Па гэтаму напрамку ваша праца і праца КДБ супадае. Як былі карысныя ідыёты (з абодвух бакоў), што дапамагалі КДБ пасварыць беларусаў і літоўцаў.

    3. Раскол дрэнны таму, што рускамоўныя беларусы - гэта тыя, з якіх з'яўляюцца беларускамоўныя. Больш неадкуль.
    Яны разумеюць беларускую, шмат хто разумее, што патрэбна пераходзіць, але чагосьці не хапае. Але працэс ідзе. Я б жадаў, каб ішоў хутчэй.
    Раскол знішчыць гэты рух.

    4. Мова сапраўды не вінная. Але калі яе абараняюць хамы і неадэкваты, лепшага падарунку рэжыму цяжка адшукаць.

    5. Не разумею, чаму дэмакратыя ўжо дрэнная, чаму яна супярэчыць незалежнасці.
    Як са словамі "народец", "невероятные", ужо ў вас і "дзімакрація" узята з бруднага слэнгу лукашэнкі і яго карнікаў. Выкарыстоўваць беларускую мову, каб каверкаць словы і здзекавацца - прыём карнікаў. Тыпа вельмі смешна.
  • Імя
    02.09.2024
    ., А я мяркую, што хамства і неадэкватнасць - гэта раз за разам паўтараць тыя ж самыя заклінанні без спробаў рэфлексаваць тое, што кажа суразмоўца.

    Мой “прымітыўны” фільтр выдатна працуе. На пятым годзе т.зв. “абуджання” гэта цэнз для вылучэння мінімальна дарослых людзей сярод мора невероятных інфантылаў, асабліва тых, хто адначасова перакладае адказнасць на ўсіх (лукашэнку, мянтоў, вучылак, “калгаснікаў”), абы не на сябе.

    Здаецца, вы не разумееце, што такія інфантылы беларускамоўнымі/нацыянальна арыентаванымі беспасрэдна не стаюцца. У тым ліку таму, што старыя байкі пра дзімакрацію (свядомы расейскі пранонс), якой быццам адной ім не хапае для шчасця, ніяк гэтаму працэсу не спрыяюць. Каб рускамірнаму ператварыцца на нармальнага еўрапейца, патрэбныя найперш ягоныя свядомыя штодзённыя высілкі па вычышчэнню русского міра з галавы. І ось на гэта казанне праўды пра расейскую акупацыю, прынамсі, можа паўплываць. Не з першага разу, дык з сорак першага.

    ПС. Пра “дзімакрацію” вельмі проста. Вы можаце горача жадаць катацца на белым матацыкле. І нават назапасіць некалькі слоікаў белай фарбы. Але ж, калі ў вас няма матацыкла, то гэтыя запасы вам не дапамогуць. Дык вось, матацыкл - гэта незалежнасць/суверэннасць, а белая фарба - гэта дэмакратыя, якая ёсць толькі аднім з відаў дзяржаўнага ладу. Жадаць “дэмакратызацыі" расейскай калоніі, не вырашыўшы пытанне з яе незалежнасцю, можа й камфортна, але абсурдна.
  • .
    03.09.2024
    Марзалюк беларускамоўны ломіць ваш прымітыўны фільтр па мове.
    Настаўніцы беларускай мовы, якія ўдзельнічаюць ў выбарчых камісіях. Аўтары газеты "Звязда". Ранні Азаронак з перадачай на бел.мове. Акадэмік Гусакоў, дыктаваў дыктоўку.
    Тутэйшыя каментатары: лукашыст Старкоў, фрыкі Gorliwy Litwin, Acab і іншыя. Мова ёсць, сэнсу і паслядоўных годных поглядаў няма.
    Шмат такіх было. Памятаю беларускамоўнага хлопца, якога "канвертнулі" у чорную сотню. Мову ён не кінуў.
    Што мы абмяркоўваем? Калі відавочныя супярэчнасці не змяняюць погляды, гэтыя погляды - догма.

    Другое. Не разумею, як у Вас сумяшчаюцца погляды пра нармальнага еўрапейца і нянавісць да дэмакратыі.
    Чаму ў Вас дэмакратыя аб'яднаецца ў галаве з рускім светам. Калі там яе ніколі не было (акрамя рэспублік Пскова, Ноўгарада да Масквы).
    Адкуль такая дылема: "або незалежнасць, або дэмакратыя"? Чаму трэба вырашаць, што з іх першае? Чаму яны не могуць ісці разам?
    Вось гэтыя вашы разважанні пра "матацыкл і фарбу" выглядаюць так, што камусьці вельмі цікавая ідэя "нацыянальнага таталітарызму". Хто той новы Лукіч, што вам галовы забіў сваёй цягай да неабмежаванай ўлады ("а дэмакратыя пачакае") ?
  • Імя
    03.09.2024
    ., не, Марзалюк ніяк мой фільтар не ломіць. Каб зразумець, чаму так, вам трэба найперш авалодаць канцэпцыяй абавязковай, але не дастатковай, умовы. Выглядае аднак, што логіка не ёсць вашым добрым сябрам. Таму, развагі пра дэмакратыю нават не варта пачынаць. Усяго найлепшага.
  • .
    03.09.2024
    Ну калі Ваш фільтр ("добры" чалавек ці "дрэнны") працуе так, то Марзалюк сапраўды не праходзіць.
    Але чыя праблема, што Вы пытанне зразумелі толькі з 4-й паслядоўна рэпліцы, а адказалі на яго ў 5-й? Калі ўсе ўжо стаміліся.

    І з такім фільтрам Вы самі, на мой погляд, "не праходзіце": неабходная прыкмета - беларускамоўнасць - ёсць, але яна не дастатковая - бо па поглядах ("народец", "невероятные", "дзімакрація") - хатаскрайнік-здраднік.
  • Імя
    04.09.2024
    ., Але вы наогул размаўляеце з галасамі аб дзерманце замест са мной аб шматгадовай прафанацыі камунікацыі тзв. палітычных эліт з рускамірнай большасцю, дык што ж цяпер.

    А ўлічваючы, што вам даспадобы русскія са знакам качыства, я неяк перажыву вашае неўхваленне.
  • Денис
    31.08.2024
    Вечерко, завидуй молча
  • политзек
    31.08.2024
    Я "сторонников Лукашенко" вообще за людей не считаю.
    это просто моральные и интеллектуальные УРОДЫ.
  • Bibi
    03.10.2024
    политзек, У меня аналогичное отношение к сторонникам Светы Тихановской.
  • Anatol Starkou
    31.08.2024
    Наша Ніва двойчы выкладвала маё імя на свае першыя старонкі: 1) калі я ёй прыслаў свой станоўчы верш пра бчб сцяг; 2) калі ёй захацелася ў артыкуле пра Клуб Дзерманта (халера яго ведая як наз, бо ўжо забыўся) паказаць скрын з маім імем, маўляў, чыачы НН глядзіце, дзе швэндаецца Старков.
    Дык я і на Наша мнение заглядваў і мае каменты там NNM друкавала. Яны наз сябе нешта тыпу супер-пупер отборные аналітэгі Беларусі. Насамрэч большасць з іх была звычайная наша палітычная пасрэднасць, але амаль у кожнага ў кішэні быў мінімум адзін заходні дыплом тыпу MBA - Master Degree. Мода такая была здавацца Захаду пад шум колаў атрымання захаодняй корачкі.
    Насамрэч гэтыя людзі былі иноагентами, хоць у нас такі тэрмін не існуе. Бо калі ў той час я чытаў у некаторых з іх у кароткай спраўцы на NNM, маўляў, працуе ў BISS, то для мяне было відавочна, што працуе на Захад.
    А што наш Сьвяты Зя са сваім Адраджэннем нацыі з 1988 года працуе на Усход? Не. Далей Драздоў той Усход не здвінуўся ні на адну польскую клёцку.

    І другое, их слабость, как политических аналитиков - это наше Я того і сегодняшнего времени, бо мы крестьяне или из крестьян и большие заоблочные проекты пабудовы першай незалежнай беларускай дзяржавы РБ - нам былі не пад сілу. Затое Рух За Свабоду халопамі ў Польшчу, ці Еўрапейская Беларусь, ці халера ведае якая яшчэ Еўрапейская ды абавязкова ў ЕС - гэта норма першага часу пасля прыняцця ВС Дэкларацыі аб дзярж суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 года, калі ўсплыла пакаленне (умоўна) з заходняімі ці ў РБ атрыманымі дыпломамі MBA, які думалі не аб станоўчым стане Бацькаўшчыны, а аб станоўчым стане Захаду. Толькі гэтага не разумелі? НЯ ВЕДАЮ. Ні я ім суддзя, бо ні я ім даваў прыгавор па дзесяць гадоў і болей. Аля сваё яны атрымалі. Па суду.
  • Мемуары
    01.09.2024
    Anatol Starkou, нагаварыў тут і горбу і торбу. Можна сказа ь прасцей : "самое лучшее в миресоветское обращовпние" не давала нават разумення якую неўаоежную дзяржаву будаваць па распадзе СССР. Тым больш ЯК гэта зрабіць. Людзі, найперш маладыя, кідаліся ва ўсе бакі. Старэйшае пакаленне засяродзілася на пікіраванні з бачным ворагам - сакратарах КПСС і проста начальніках. Таўкліся на месцы, пакуль камуністычная мафія набірала сілу і згуртаванасць. Таму метамарфозы асобаў і цэлых структур не здзіляюць.
    Важна нам самім не заблытацца.
  • Anatol Starkou
    01.09.2024
    Мемуары, "Старков нагаварыў тут і горбу і торбу. Можна сказа ь прасцей : "самое лучшее в миресоветское обращовпние" не давала нават разумення якую неўаоежную дзяржаву будаваць па распадзе СССР".

    Я ці дало б разуменне не самае луТшее амерыканская адукацыя, калі б сёння, а не 250 год таму, ЗША здабылі б незалежнасць? Напрыклад ЗША амаль 250 гадоў не было ніякай рэвалюцыі: як прыехалі тады 250 гадоў таму ў Амерыку бедныя і багатыя, так па сённяшні дзень яны беднымі і багатымі ў ЗША. Пры гэтым не кранутай засталася і прыватная ўласнасць.
    У былым СССР і абвясціўша дзярж сувернітэт БССР з 1917 года не было прыватнай уласнасці і тры пакалення людзей не былі беднымі і багатымі, а былі роўнымі. Што рабіць? Усім беларусам рвануць у Швецыю атрымаць Master Degree ці ў шведскіх курсах у РБ атрымаць тую ж заходнюю ступень мастера, запісацца на працу ў BISS, і праз сайт Наше мнение агитировать коммунистов КПБ, якія засталіся ва ўладзе, а заадно іх прыхільнікаў і тых беларусаў, якія не паехалі на курсы повышенія кваліфікаціі ў Швецыю за Master Degree ці не пайшлі на такія ж курсы ў БССР? Што рабіць у краіне, якая з 1917 года па 1990 год не бачыла прыватнай уласнасці і паноў ды халопаў?
    Ведаеце што трэба было рабіць тады? Усіх граматных з BISS, ТУТбаю и том у подобных прозападных ресурсов гнать на фиг с Беларуси на Запад мокрай анучай. Бо гэта справа палітыкі і палітыкаў, а не самоучек с завпадной корочкой Master Degree.

    Мне нецікава з вамі размаўляць. Бо вы нічога не рубіце ў палітыцы. Вам рана пісаць мемуары. Дапамажыце Зянона написаць 100-ю Пераможную Канцэпцыю адраджэння нацыі і вяртайцеся з ёй адраджаць нацыю. Пачніце з спробы пазбавіць народ трасянкі, як Зянон Станислававич у 1988-м. Але было б добра, каб мяне вы не чапалі. Вам яшчэ рана размаўляць са мной.
  • бабруйчанін
    31.08.2024
    Памятаю гэтага Дзяніса у 01 пад час выбараў .сядзеў ціха нешта казаў дэманстратыўны " патрыатызм" дэманстравал.
    .Першае ўражанне сапраўднае...ні прыемнае і аб гэтым казаў.
    Ніколі ні лічыў " ЕГУ" беларускай установай Таму яго." гнуткасць" ні здзівіла. Здзіўляла калі ен з'яўлялся з прыстойнымі людзьмі побач .Якія на мой погляд прыстойныя .Сіліцкі напрыклад ..
  • Лолік
    31.08.2024
    Па-першае, што лепш: доўгая і паступовая эвалюцыя мельянцова са змагароў у лукашысты ці рэзкае пераабуванне дзясяткаў лукашыстаў у шчырых змагароў у 2020-м?
    Па-другое, я чытаю пра "мінскі дыялог" і хачу задаць пытанне: а гэты мінскі дыялог хіба не быў падмацаваны, ускормлены, аблашчаны дзесяткамі, а то і сотнямі тысяч людзей, якія так хацелі пабудаваць Матрыцу нармальнага жыцця у рэаліях дыктатуры? Чым мельянцоў горшы (лепшы) за іх?
    Па-трэцяе, мельянцоў пайшоў гэтым брудным шляхам прыкладна 15 год таму, але пакуль што менавіта гэты шлях выйгрышны. Змагары могуць толькі куксіцца на яго з эміграцый ці з канапы пад VPN.
  • .
    01.09.2024
    1. Тут галоўнае не змена поглядаў, а іх эвалюцыя: яны развіваюцца або дэградуюць.
    2. Для гэтай улады людзі смецце. Уладзе быў цікавы "дыялог" (імітацыя дыялогу), на жаданні людзей тут не звярталі ўвагі, гэта другаснае. Людзі прыстасоўваліся да таго, што стварыла ўлада.
    Чым Мельянцоў горш за іх? Гэтым: "Всех учили, но почему ты был лучшим учеником?" (фільм "Убить дракона").
    3. Шлях гэты выйгрышны толькі ў яго шкурных інтарэсах на сучасны момант. Ну калі разглядаць паводзіны людзей толькі з гэтай перспектывы, то любы крымінальнік, якога пакуль не злавілі, ідзе да поспеху.
  • Gorliwy Litwin
    31.08.2024
    Адкуль казакі-беларусы ўцякалі ў украінскія казакі? Цікавыя вынікі іх (казакаў) перапісу 1581 года: мяркуючы па прозвішчах, якія даваліся па назвах родных мясцін, каля чвэрці казацкага войска складалі беларусы — з Магілёва, Гомеля, Мсціслава, Быхава, Полацка, Віцебшчыны, прыпяцкага Палесся. - а дзе жа з Ліды, Гродна, Ашмянаў, Берасця, Пінска і г.д. Нават з Мінска! Дзе? Нямашака! толькі з самай Белай, самай чыстай Русі . Яўна не лічылі яны сябе шчаслівымі ў ВКЛ. Як і сёння Лукашэнка, Марзалюк і Мельянцоў https://nashaniva.com/231189
  • Асьпірын
    01.09.2024
    Gorliwy Litwin, а куды габрэі ўцякалі "рабіць жыцьцё" ? Пэўна нястачу ў шчасьці адчулі ў абшарах "абяцанай"...
  • .
    01.09.2024
    Выглядае як афтоп тут. Gorliwy Litwin дзейнічае як спамер.
    Чаму рэдакцыя прапускае афтоп і спам?
  • Барбітурáтовіч
    01.09.2024
    Асьпірын, яўрэі так уцякалі, што і мовы сваёй выракліся ды ледзь назаўжды не згубілі. Зато рэвалюцыі камуністычныя добра рабілі, аж дасюль адрыгваюцца. Усім сьветам іх ратавалі.
  • Зяма
    01.09.2024
    ., Чаму? А каб вы злóсней былі. :) Iншых варыянтаў няма. А заўважце, літвіны, паводле Гарлівага, сваімі прозьвішчамі ў казаках засьвяціліся, а габрэі прозьвішчы пазьмянялі, ня дурні ж, паспрабуй адшукай іх сярод Рабіновічаў ды Луначарскіх-сьвярдловых-урыцкіх-троцкіх- зіноўевых.:)) А сярод казакаў колькі іх было ? Дудкі, ня вызнаеш іх... Ці ня час ім рахунак выкаціць, за Кастрычніцкі бунт ??? :) І выбачэньняў жа не было яшчэ чуваць !!! :))
  • Фима
    01.09.2024
    Зяма, так и требуй выбачення от Белого. Он, по такой логике, тоже должен нести ответственность.
  • Зяма
    01.09.2024
    Фима, хіба ж Гарлівы габрэй ? Не смяшыце мае кальсоны, габрэі разумныя, а гэта проста альбо папугай нейкі зацыклены, альбо калхазан ...
  • Фима
    02.09.2024
    Зяма, так полтинников никто не отменял.
  • ЭГУшнік
    31.08.2024
    Цікавы быў выкладчык. І студэнты былі на яго баку. Але...
    АПАД, курча)
  • шагреневая кожа
    01.09.2024
    з групай іншых выкладчыкаў — іх не задавальняла, што кіраўнікі праграмаў прызначаюцца, а не абіраюцца дэмакратычным шляхам,

    Хотелось бы у этого препода послушать оценку политическтго режима в РБ.... Может настаяшчая дземакрация... Поймать бы его где-нибудь в Европе. И.... послушать.
  • ЭГУшнік
    01.09.2024
    шагреневая кожа, пра КНДР казаў "адмарожаная краіна"
  • Алесь
    01.09.2024
    Например, в Беларуси в выборах, как правило, не участвует 25%-30% населения. Еще около 35% являются ярыми противниками войны в Украине которые могут прислушаться и не участвовать в выборах. Таким образом в бойкоте примет участия 60%-65% от числа избирателей и выборы не состоятся. Я предлагаю подкупить членов избирательных комиссий, что бы они честно подсчитали явку и признали выборы несостоявшимися. Например, выдача грин карт членам семей избирательных комиссий, карт поляка и т.д.


    Например, чат GPT сообщил что в Беларуси 20 000-25 000 водителей общественного транспорта и машинистов. Если забастует общественный транспорт, забастует и вся страна.
    Например, что бы каждому платить пособие в 1000 долларов водителю или машинисту надо 25 000 000 млн в месяц. Средства можно взять создав фонд демократическая Беларусь в США, куда Аркадий Добкин пожертвует пар сотен миллионов, а потом ему будет налоговый вычет на эту сумму.


    Вот использовать такую комбинацию на выборах 2025 года.
  • Этот
    01.09.2024
    Алесь, хорошо что завтра в школу пойдешь.
  • Імя
    01.09.2024
    Алесь, а) страйкаваць можа нацыя, рускамірнае атамізаванае смецце - не страйкуе
    б) расее, якая аплочвае тутэйшы балаган, да ліхтара вашыя страйкі
  • Алесь
    01.09.2024
    Например пособия можно выплачивать в криптовалюте. А менять ее на бинанс при помощи p2p . Таким образом транзакции будут проходить внутри страны через ерип.
  • Псіх
    01.09.2024
    Чалавек, які без патрэбы любіць забіваць жывёлаў, гэта ўжо дыягназ.
  • Пытанне
    01.09.2024
    Псіх, што значыць "без патрэбы"?
  • $
    01.09.2024
    Пытанне, гэта значыць дзеля задавальненьня забіваць, каб адчуць сябе задаволеным.