Нафтабазу ў Растоўскай вобласці, якая гарыць шостыя суткі, зноў атакаваў беспілотнік
У выніку падзення дрона ніхто не пацярпеў.

Фота: Baza
Нафтабазу ў Пралетарску Растоўскай вобласці Расіі, якая гарыць ужо шосты дзень, зноў атакаваў беспілотнік, піша Baza са спасылкай на крыніцы.
З іх слоў, беспілотнік паспрабаваў атакаваць тэрыторыю нафтабазы блізу 5 раніцы. Паводле папярэдніх звестак, у выніку падзення дрона ніхто не пацярпеў.
Афіцыйнай інфармацыі аб новай спробе атакі пакуль няма. Нагадаем, нафтабаза загарэлася 18 жніўня пасля атакі беспілотнікаў.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары