Свет66

Маці траіх дзяцей Дурава падавала на яго ў суд з-за аліментаў і гвалту

Ірына Болгар, якая называе сябе маці траіх дзяцей Паўла Дурава, падавала на яго ў суд у Швейцарыі, калі ён перастаў плаціць ёй 150 тысяч еўра ў месяц у выглядзе аліментаў. 

Пазоўная заява з крымінальным абвінавачваннямі супраць Дурава была пададзеная ў суд у Жэневе ў сакавіку 2023 года. Публікацыю ў амерыканскім Forbes пераказвае «Медуза».

У пазове гаворыцца, што Дураў ужываў гвалт да іх з Болгар малодшага сына, які нарадзіўся ў 2017 годзе. Пералічаныя пяць інцыдэнтаў, якія нібыта адбыліся ў 2021-2022 гадах і прывялі да страсення мозгу і парушэнняў сну ў дзіцяці.

Неўзабаве пасля гэтага пазову Болгар падала яшчэ адзін пазоў аб апецы над дзецьмі — Дураў яго не аспрэчваў.

Абодва пазовы былі пададзеныя праз некалькі месяцаў пасля таго, як Болгар заявіла, што Дураў перастаў выплачваць ёй 150 тысяч еўра ў месяц у якасці аліментаў.

З-за швейцарскіх законаў у матэрыялах справы з абвінавачваннямі ў гвалце не згадваюцца імёны Дурава, Болгар і іх дзяцей. Але асобы істца і адказчыка пацвярджаюць іншыя падрабязнасці, згаданыя ў іскавай заяве.

Адвакат Дурава адмовіўся ад каментароў. Адвакат Болгар заявіў, што ў чэрвені 2024 года яна таксама падала да Дурава грамадзянскі пазоў аб аліментах.

Каментары6

  • Ганьба
    28.08.2024
    Зляцеліся крумкачы! Рукі прэч ад Юрыя Дзетачкіна! :)
  • Ваўкалак
    28.08.2024
    НН займаецца піярам))), а да Калашнікава хто пазоў падасць у такім выпадку? Ці да вырабнікоў кухонных нажоў?
  • Абырвал
    28.08.2024
    Ваўкалак, ужо падала Ўкраіна)))

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць