Грамадства2121

«Што гэта за мацюкі?» Лукашэнка спытаў у Пярцова, што за факультэт гуманітарыстыкі — той сказаў, што гэта «локцямі штурхацца»

Лукашэнка пацікавіўся, што значыць назва новага факультэта ў ВДУ. З тлумачэннем у прысутных узніклі праблемы.

Скрыншот відэа

Рэктар Віцебскага дзяржуніверсітэта Валянціна Багатырова расказала Аляксандру Лукашэнку пра новыя спецыяльнасці, якія адкрываюцца ў ВНУ.

Яго раптоўна зацікавіла незнаёмае слова ў назве аднаго з факультэтаў — гуманітарыстыка.

«Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Вось гэтае мацюкальнае слова як разумець?» — спытаў ён.

Рэктар сказала, што слова прыдумалі філолагі. Лукашэнка папрасіў намесніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Пярцова растлумачыць, што гэта такое.

«Гэта тыя, хто з дапамогай моўных навыкаў, гуманітарыі, выбудоўваюць камунікацыю. Я так разумею», — не зусім упэўнена патлумачыў галоўны ідэолаг краіны.

Нехта з чыноўнікаў выказаў меркаванне, што на гэтай спецыяльнасці рыхтуюць перагаворшчыкаў.

У Багатыровай была ж іншая версія:

«Там мы рыхтуем перакладчыкаў-эканамістаў, здвоеная спецыяльнасць. Там мы вывучаем сем моў, нават кітайскую мову. Мы выкладаем асобнай спецыяльнасцю, таму што ёсць вялікі попыт на гэтым факультэце».

Пярцоў падхапіў ідэю: «Гэта тое, як вы казалі, «локцямі штурхацца на рынках». 

«Гуманітарыстыка — локцямі штурхацца? — з іроніяй спытаў Лукашэнка. — Чаму я звярнуў увагу. Мы часам разумнічаць пачынаем на роўным месцы. Абы здацца нейкімі моднымі, не рэтраграднымі».

Пасля гэтага Лукашэнка пусціўся ў доўгія развагі, што не трэба баяцца называць рэчы сваімі імёнамі, напрыклад, прапаганду не трэба баяцца называць прапагандай.

«Не, трэба называць гэта гуманітарыстыкай. Ну няхай гэта будзе прапаганда, агітацыя.

Вунь я на Ігара [Тура] гляджу, ён прапаганду сваю разгарнуў на ўсю краіну, ніхто на яго ўжо не плюе.

Трэба быць прасцей, каб нас людзі разумелі. І калі галоўны ідэолаг краіны не разумее, што такое гуманітарыстыка, і кажа, што гэта локцямі штурхацца, ну дык напішыце нешта бліжэй да локцяў», — сказаў Лукашэнка.

Рэктар ВДУ дадала, што магло быць яшчэ горш. Факультэт гэты раней называўся філалагічным. Аднак яго перайменавалі пасля таго, як адкрылі дзве новыя спецыяльнасці. Па словах Багатыровай, першы варыянт назвы, які прапаноўвалі філолагі, быў «зусім мацерным». 

«Трэба, каб было зразумела. Вось фізічная культура і спорт — гэта зразумела», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары21

  • нездаровый
    02.09.2024
    «Я, простите меня за это слово, немножко помешан на этом образовании. Для меня, я говорил, что, вот, говорят, здоровье главное. Необразованный здоровый человек – это здоровый дурак, я грубо говорил. Просто здоровый дурак. А здоровый дурак опасен для общества»
    Александр Григорьевич Лукашенко
    Выступление на "3-м Всебелорусском собрании"
    2 марта 2006 года
  • Glock17
    02.09.2024
    Сур'ёзна, вы чаго? Называйце рэчы сваімі імёнамі. Спешна перайменаваць у факультэт прапаганды і лізання дупы дыктатару!
  • Юз Алешковский
    02.09.2024
    Товарищ Сталин, вы большой учёный...

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць