За ўваход на руіны Навагрудскага замка пачалі патрабаваць грошы
Увайсці бясплатна на тэрыторыю замка ў Навагрудку цяпер нельга — дарогу перагарадзілі жалезнай брамай з замком. З’явіўся час працы і выхадны дзень, у які замак закрыты. А паслухаць экскурсію можна будзе толькі ад акрэдытаваных экскурсаводаў, піша Hrodna.life.

Уваход — 1 руб., тэматычная экскурсія — 35 руб.
Уваход на замак цяпер магчымы з аўторка па нядзелю, з 10.00 да 17.30. У панядзелак тэрыторыя замка зачынена. Цану вызначылі сімвалічную — 1 руб. з чалавека. Аплаціць можна толькі наяўнымі. Для дзяцей да сямі гадоў уваход бясплатны. Пра новаўвядзенні паведаміў Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку.
З’явіліся і абмежаванні для экскурсаводаў. Цяпер праводзіць экскурсію ў Навагрудскім замку могуць толькі супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея або асобы, якія атрымалі атэстацыю ад Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пры гэтым яны мусяць мець пры сабе раздрукаваны спіс атэставаных тэм, сярод якіх будуць тэмы пра Навагрудак.
Тэматычная экскурсія ад Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея пад назвай «Вачамі каралевы Марты» абыйдзецца ў 35 руб.
Мясцовы турыстычны цэнтр актыўна супрацоўнічае з расійскімі тураператарамі
Telegram-канал «MayDay.Team» нагадвае, што сёлета Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку падпісаў пагадненні з расійскай Асацыяцыяй тураператараў Паўночнага Захаду, Пскоўскім інфармацыйным цэнтрам і Калінінградскай вобласцю. У цяперашнім сезоне практычна ўсе турыстычныя матэрыялы былі выдадзены толькі на рускай мове, а змест экскурсій, паводле інфармацыі канала, перапісалі пад расійскія гістарычныя клішэ.
У верасні ўсе беларускія турыстычныя інфармацыйныя цэнтры рыхтуюцца да ўдзелу ва Усерасійскім з’ездзе турцэнтраў у Ніжнім Ноўгарадзе.
У гарадской прасторы Навагрудка таксама стала больш савецкага. У школе № 7 адкрылі музей «Назад у СССР». А падчас святкавання 980-годдзя горада ў жніўні выступаў рэпер Серёга, які падтрымлівае Пуціна, Лукашэнку і ідэю «рускага свету».
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары