Здарэнні1212

У Беларусь за ноч заляцелі не менш за восем шахедаў. Адзін з іх збіла СПА Расіі

З васьмі шахедаў, якія заляцелі ў Беларусь уначы, як мінімум два былі збітыя, нагадвае Беларускі Гаюн.

Мінулай ноччу ў паветраную прастору Беларусі праніклі мінімум восем шахедаў. Першая група з двух дронаў перасекла мяжу з Беларуссю каля 01:08 і рухалася курсам на Гомель. У 01:34 і 01:36 ночы па шахедах пачала працаваць СПА Расіі, збіўшы як мінімум адзін з іх — жыхары Гомеля чулі выбухі і бачылі ў небе палаючы шахед.

Аб працы расійскай СПА ўначы пісалі і афіцыйныя рэсурсы. Верагодна, па шахедах працавала падраздзяленне 1530-га зенітнага ракетнага палка УС РФ (в/ч 31458, на ўзбраенні — ЗРК С-400, ЗРПК «Панцыр«), якое дыслакуецца на аэрадроме «Зябраўка» ў Гомельскім раёне.

Вядома, што шахед упаў на цагляны будынак склада ў Гомелі па 8-м завулку Ільіча, у выніку чаго склад загарэўся.

Фота: МНС

«У выніку падзення меркавана збітага беспілотнага лятальнага апарата адбылося загаранне цаглянага будынка склада ў Гомелі па 8-м завулку Ільіча. Падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджана 5 кв. метраў даху», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Аднак, мяркуючы па фотах, плошча пашкоджанага даху нашмат большая.

Фота: МНС

Падчас працы СПА ў Гомелі не ўключалі сірэн паветранай трывогі.

У далейшым шахеды працягнулі заходзіць у паветраную прастору Беларусі: У 02:28, 03:10, 06:47, 06:56 і 07:54. Частка шахедаў перамясцілася над тэрыторыю Украіны, іншыя ж сыходзілі ўглыб Беларусі курсамі на Мазыр, Хойнікі і Брагін.

На працягу ўсёй ночы ў небе над Гомельскай вобласцю лёталі знішчальнікі ВПС РБ з Баранавічаў і запускалі ракеты, спрабуючы збіць шахеды. Каля 02:30 над Хойніцкім раёнам былі чуваць некалькі запускаў ракет і відаць трапленне ў шахед.

З васьмі шахедаў, якія заляцелі ў Беларусь ноччу 5 верасня, 2 шахеды было збіта (над Гомельскім і Хойніцкім раёнамі), астатнія шэсць пакінулі тэрыторыю Беларусі і/або прапалі без вестак.

Расійскія сілы СПА, імаверна, упершыню працавалі па сваіх беспілотніках у беларускім небе. Акрамя таго, адзін беспілотнік справакаваў разбурэнні на зямлі на тэрыторыі Беларусі.

Каментары12

  • 05.09.2024
    Пытанне. Гэта былі штатныя запраграмаваныя шляхі палётаў , ці памылка абсталявання ? Ў першім выпадку ўзнікае пытанне , з якой мэтай .
    Ў другім , якая гаворка можа ісці аб
    " высокадакладным расейскім ўзбраенні " . " Мы ня знішчаем цывільнага насельніцтва " ? Вы нават па Украіне пацэліць ня здольны .

    Ад Рэд. Імаверна, гэта вынік уздзеяння сродкаў РЭБ, чытайце ў нашым артыкуле пра ранейшыя такія выпадкі.
  • Галя
    05.09.2024
    Хрэнін, Рыжанкоў, Лукашэнка, чаму маўчыце як у рот вады набраўшы, дзе вашыя дзеянні, дзе заявы ў адрас Масквы? Расійскія дроны безперашкодна залятаюць на тэрыторыю нашай краіны, лятаюць над нашымі дамамі, ужо нават ёсць першыя разбурэнні. І ўсё гэта з-за злачынных дзеянняў вашай Расіі і вашых асабістых рашэнняў, гэта поўнасцю ваша адказнасць, гэта вы разам з крамлём прыцягнулі вайна на нашу зямлю.
  • Ёсік
    05.09.2024
    А што скажуць азаронак, гігін, маркаў? І самы галоўны лямантар - дырэктар саўгаса?

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Пятрухін, просьба не займацца лухтой». Кабанаў пасварыўся з былым сябрам падчас дэбатаў у КР17

Келаг: ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне3

Беларускі спеўны гурт прыехаў у вёску Дашы на Падляшшы. Мясцовая бабуля іх зачаравала4

У Мінску прадаецца кватэра, якая выглядае як музей савецкага жылля4

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце8

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай5

Вынеслі папярэджанне заснавальніку «Першага музычнага канала»2

«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць