Аўто77

Было 430 тысяч — стала 90 тысяч. Як па дарозе з Еўрасаюза ў Беларусь машыны губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу

Многія аўтааматары ведаюць, што карэкціроўка прабегу аўто ў меншы бок — нярэдкая з'ява. Але мала хто можа здагадацца, наколькі моцна могуць адрознівацца рэальныя паказчыкі ад тых, што пішуць у аб'явах, калі аўто пераехала з Еўрасаюза ў Беларусь.

Фота: av.by

Кручу, вярчу, заблытаць хачу

Прабег аўтамабіля — адзін з самых важных паказчыкаў. Чым ён большы, тым меншым застаецца рэсурс аўтамабіля. Праз гэта лічбы на адометры вельмі моцна ўплываюць на кошт аўтамабіля. 

Вось некалькі яскравых прыкладаў таго, як можа адрознівацца прабег аўто пры яго продажы за мяжой і ў Беларусі.

Метан — не добры знак

У продажы ў Беларусі знаходзіцца больш за дзясятак свежапрыгнаных белых Seat Leon ST 2019—2020 гадоў выпуску, якія працуюць на метане.

Адзін з іх — Leon 2020 года выпуску з заяўленым прабегам 133 тысячы кіламетраў. Просяць за машыну $13 350. У апісанні пазначана, што машына прыгнана са Швецыі і не мае прабегу па Беларусі.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Указаны ў аб'яве VIN-нумар пацвярджае той факт, што машына нядаўна прыехала ў Беларусь. Размытнілі яе 17 жніўня 2024, пра гэта сведчаць дадзеныя з сайта беларускай мытні.

Банальная праверка па VIN паказвае, што да таго, як трапіць у Беларусь, машына сапраўды ездзіла ў Швецыі.

Дзе падвох?

Але паколькі ў Швецыі многія даныя знаходзяцца ў адкрытым доступе, нумар кузава дае магчымасць праверыць гісторыю аўтамабіля, у тым ліку прабег.

Апошні зафіксаваны прабег гэтага аўто ў Швецыі складае 28 407 шведскіх міль, што складае 280 тысяч кіламетраў (1 шведская міля = 10 км).

Фота: скрыншот з сайта biluppgifter.se

Атрымліваецца, што па дарозе ў Беларусь, у гэтай машыне недзе згубілася палова прабегу: 133 тысячы ў Беларусі, супраць 280 тысяч у Швецыі.

Але, як высветлілася, гэта яшчэ кветачкі. Бо некаторыя іншыя аналагічныя аўто памаладзелі куды больш адчувальна.

Далей — болей

Іншы свежапрыгнаны Seat Leon 2020 года выпуску ацанілі на $12 750. Заяўлены прабег аўтамабіля — 120 тысяч кіламетраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Апошні зарэгістраваны прабег у Швецыі — 42 910 шведскіх міль, або амаль 430 тысяч кіламетраў. Атрымліваецца, што гэты аўтамабіль згубіў больш за 310 тысяч кіламетраў.

Фота: скрыншот з сайта biluppgifter.se

Дарэчы прыгналі ў Беларусь яго зусім нядаўна, дата мытнай ачысткі — 28 жніўня 2024 года.

Чарговы рэкорд

Яшчэ адзін метанавы Seat Leon са Швецыі пераўзыходзіць усе чаканні! Заяўлены прабег у яго — усяго 92 тысячы кіламетраў. Год выпуску — 2019. Просяць за яго $14 500. У Беларусі машына з мая 2024 года.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Апошні зарэгістраваны прабег гэтага аўто ў Швецыі — 43 254 шведскія мілі (каля 430 тысяч кіламетраў).

Фота: скрыншот з сайта biluppgifter.se

Прабег, указаны ў аб'яве на беларускім сайце, недалічвае больш за 340 тысяч кіламетраў!

Не толькі ў Беларусі

Аналізуючы прабег і камплектацыю апісаных машын, можна выказаць здагадку, што ў Швецыі яны выкарыстоўваліся ў таксі. Магчыма, нават у адным аўтапарку, бо даты першай рэгістрацыі вельмі блізкія. Ды і камплектацыя ў іх калі не аднолькавая, то вельмі падобная.

Прадаюцца аналагічныя Seat Leon не толькі ў Беларусі. На літоўскім аўтамабільным сайце ёсць аб'ява аб продажы метанавага Seat белага колеру. Прычым самае цікавае, што нумар тэлефона прадаўца пачынаецца з +375.

Фота: скрыншот з сайта ru.autoplius.lt

Але галоўнае адрозненне ў продажы падобных аўто ў Літве і Беларусі ў тым, што ў Літве машыну прадаюць з заяўленым арыгінальным прабегам. У гэтым выпадку — гэта 484 тысячы кіламетраў.

Прабіўшы машыну па VIN, на тым жа шведскім сайце, можна ўбачыць, што апошні зарэгістраваны прабег у Швецыі — 48 443 шведскія мілі, што складае тыя ж 484 тысячы кіламетраў.

Фота: скрыншот з сайта biluppgifter.se

У Літве за Seat з прабегам 484 тысячы кіламетраў просяць 9200 еўра, але ў апісанні да аб'явы пазначана, што цана на экспарт складае 8200 еўра.

Каментары7

  • 1863
    11.09.2024
    Тое самае з фальсiфiкацыяй выбарау
  • фыва
    11.09.2024
    дзіва ў тым, что яны ўсё роўна лепшыя за маскальскае лайно! ...ці ня дзіва....
  • шуняўка
    11.09.2024
    Махлярства арт. 209, можна зараджаць усім хто дае абьявы з такімі lemonaмі. Першы раз штраф, а потым могуць зарабіць і адпачынак на нарах.

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не6

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выпаў першы снег

«За адно прывітанне могуць закінуць 200 даляраў». Беларус расказаў пра асаблівасці працы на «Онліфанс»38

На абноўленых картах Google выпадкова апублікавалі спадарожнікавыя здымкі вайсковых аб'ектаў Украіны7

Лідар гурта «Каста» расказаў пра здымкі кліпа з БТРамі ў Мінску і працу з Максам Каржом1

Даступныя крэдыты і сельгастэхніка робяць украінскую сельскую гаспадарку паспяховай

Пабывалі на прэм'еры спектакля «Ордэн белай мышы», дзе антыўтопія Арлова пераплялася з рэальнасцю7

Мікіта Мелказёраў шчыра расказаў пра свае адносіны з ню-мадэллю Лінай Цапавай32

«Забойцы, прэч!» Каралеўскую пару ў Іспаніі закідалі граззю3

На волю выйшаў культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не6

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не

Галоўнае
Усе навіны →