Грамадства33

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

Імаверна, яны былі забітыя ў той жа дзень.

16 верасня 1999 года зніклі без звестак беларускі палітык, былы старшыня ЦВК Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Імаверна, яны былі забітыя ў той жа дзень. Ганчару быў 41 год, Красоўскаму — 47.

Ганчар і Красоўскі вечарам таго дня паехалі ў лазню ў Мінску і не вярнуліся дахаты. Пазней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сляды крыві.

У 2019 годзе Юрый Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону смерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі. Спачатку ён расказаў пра выкраданне і забойства 7 мая 1999 года экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, потым пра сітуацыю з Ганчаром і Красоўскім.

«Ганчар і Красоўскі апошнімі выйшлі з лазні, селі ў машыну. Вуліца цёмная, там ліхтароў няма, людзей не было — мы кантралявалі. І калі пайшоў рух іх машыны, мы перакрылі дарогу. Я зрабіў літаральна два крокі, разбіў шыбу і ланцугом пацэліў у губу і пераноссе Ганчару. Панкоў адчыняе дзверы, я гэтым ланцугом бяру Ганчара на задушку, дастаю яго з машыны, кладу на зямлю» — расказаў Гараўскі.

Гараўскі расказаў, што і Ганчара, і Красоўскага забіў асабіста Дзмітрый Паўлічэнка, зрабіўшы па два стрэлы ў сэрца, а іхнія рэчы спалілі і пахавалі раздзетыя целы ў загадзя падрыхтаванай яме. Яма была глыбокая, 4-5 метраў. 

Каментары3

  • Во Дзівак
    16.09.2024
    Яму адстрэлілі вуха, а ён ўсё адно не падтрымлівае адабраць зброю ў прыгонных (грамадзянаў).
    І як з ўсброенымі прыгоннымі працаваць? Як перакрываць дарогу машыне?! Як цэліць ланцугом ў пысу?
    Гэта ж як ўскладніцца праца спэцслужбаў тады?! Як пятнаццацігадовы прынц з калашом разганяцьме мільённы напор бунтаўных месьцічаў, калі тыя мецьмуць зброю?!
  • Ботам
    16.09.2024
    Во Дзівак, Ты ўху еў расійскі бот acab, пара цябе канчаткова баніць.
  • +
    16.09.2024
    Георгія Гонгадзе (2000)

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць