Грамадства22

Эколага Таспаева з Мядзела цягалі па адміністратыўках — а цяпер за гэта ж завялі і крымінальную справу

Станіслаў Таспаеў змагаўся за родны горад. Цяпер яму пагражае да чатырох гадоў калоніі.

Станіслаў Таспаеў. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Станіславу Таспаеву 48 гадоў. Родам ён з Мядзела.

Калі Станіслаў быў малы, сям'я пераехала за 7000 кіламетраў ад Беларусі. Яны перасяліліся ў сяло Малакурыльскае на востраве Шыкатан, якія ўваходзіць у шэраг Курыльскіх астравоў. Там знаходзіўся найбуйнейшы ў СССР рыбаперапрацоўчы камбінат. Станіслаў пражыў там 15 гадоў і скончыў школу.

Пасля Таспаеў вярнуўся ў Беларусь. У сярэдзіне 1990-х ён адкрыў ІП у Мядзельскім раёне.

Жыў Станіслаў у доме прадзеда ў вёсцы Качаргі побач з возерам Мястра. 

Мужчына захапляецца фатаграфіяй, і гэта была адна з крыніцаў яго даходу. Зарабляе і камп'ютарнымі паслугамі. Мяркуючы па сацсетках, яшчэ падпрацоўваў рабочым — напрыклад, у 2023 годзе мантаваў рэкламу на білборды.

Станіслаў Таспаеў у 2014 годзе. Фота: Анлайнер

Акрамя працы, Станіслаў займаўся экалагічнымі праблемамі Мядзела і ваколіцаў, абараняў прыроду.

У сацсетках ён расказваў пра Мядзельшчыну, а ў 2014-м даў вялікае інтэрв'ю Анлайнеру, правёўшы журналістаў сцежкамі горада і ваколіцаў. 

Таксама Станіслаў быў раённым каардынатарам праекта «IT-краіна», які фінансавала ІТ-кампанія «Белхард».

Станіслаў Таспаеў. Фота: Анлайнер

У снежні 2021 года стала вядома, што Таспаева асудзілі на два гады хатняй хіміі за «паклёп» (арт. 188 КК). Згодна з раскладамі судоў, за апошнія паўгода яго двойчы судзілі па адміністратыўных справах — за парушэнне правілаў утрымання жывёл у маі 2023 года і за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у маі 2024 года.

Суд над Станіславам, але ўжо па крымінальнай справе, пачнецца 4 кастрычніка 2024 года ў судзе Мядзельскага раёна.

Вінавацяць яго па двух артыкулах — «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 КК).

Дагэтуль па апошнім артыкуле, наколькі вядома, асудзілі толькі чатырох чалавек — Аляксандра Кутаса, Андрэя Кунцэвіча, Уладзіміра Булаўскага і Мікалая Машарскага.

Таспаеву пагражае да чатырох гадоў калоніі са штрафам. У чым сутнасць справы — невядома. Незразумела таксама, мужчына за кратамі або на волі пад падпіскай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Вуж
    28.09.2024
    Ён, жа таго ж, і інвалід...
  • .
    28.09.2024
    Качаргі побач не з Нараччу, а з Мястра. Недалёка ад Мядзеля.

    P.S. Калі ўжо ад людзей адчэпяцца...

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць