Грамадства3838

«Адбываецца генацыд беларусаў». Польскі таксіст Дабратвор перавысіў хуткасць на 50 км/г і застаўся без правоў

Былы беларускі актывіст, а цяпер польскі таксіст Ілля Дабратвор глыбока абураны парадкамі ў Еўрасаюзе.

Ілля Дабратвор

У населеных пунктах у Польшчы дазволеная хуткасць — 50 км/г. Дабратвор перавысіў яе больш чым удвая, і з гэтымі 100+ км/г яго злавіла грамадзянская машына паліцыі. Ён атрымаў амаль 500 еўра штрафу, а таксама яму на тры месяцы прыпынілі дзеянне пасведчання кіроўцы.

«Я пакуль у шоку. Толькі калі сутыкнуўся сам, пачынаеш разумець, наколькі Беларусь ліберальная краіна, дзе думаюць пра людзей, калі не тычыцца палітыкі, — напісаў у сацсетках Дабратвор. — Нікога не цікавіць, як у Беларусі, што праца залежыць ад правоў. Усім пофіг. Зрэшты, як і ва ўсім еўрасаўку, дзе на звычайных людзей пляваць. Галоўнае ж нейкая эфемерная свабода і дэмакратыя. Пры гэтым квітнее стукацтва і куча камер, проста паводле Оруэла. Змагаючыся з дыктатурай, Еўрасаюз даўно ператварыўся ў самы горшы з магчымых узораў дыктатуры. Фактычны генацыд беларусаў за мяжой, пра які не любяць казаць апазіцыйныя палітыкі ёсць, быў і будзе. І будзе толькі горш».

Падпісчыкі звярнулі ўвагу Дабратвора, што перавышэнне на 50 км/г — зашмат, але ён не пагадзіўся. «Тут усе так ездзяць», — пераконвае былы актывіст. «Нармальная хуткасць для вопытнага кіроўцы, гэтая тая, на якой ён кантралюе машыну. А на 50 км/г я проста засну і дакладна ўрэжуся. Усе мае ДТЗ былі на маленькай хуткасці», — здаецца, Дабратвор па-ранейшаму не разумее, чаму яго аштрафавалі.

Дарэчы, згодна з польскім тарыфікатарам, штраф у 2000 злотых, які атрымаў Дабратвор, прызначаецца за перавышэнне хуткасці на 61-70 км/г. Акрамя таго, паліцыя мае права прыпыняць дзеянне пасведчання кіроўцы на тры месяцы за перавышэнне хуткасці на 50+ км/г у межах горада.

***

Ілля Дабратвор раней быў актывістам партыі БНФ. Паралельна супрацоўнічаў з прарасійскім рэсурсам «Політрінг», не бачыў у гэтым нічога заганнага. Разам з жонкай і пяццю дзецьмі з'ехаў з Беларусі ў Польшчу, развёўся.

Каментары38

  • Ну ясна
    01.10.2024
    Цяпер я разумею, чаму з ім жонка развялася
  • парушэнне хуткасці ў РБ
    01.10.2024
    Брэша Дабратвор (а дэмСМІ паўтараюць яго брахню: навошта?). У РБ за другое перавышэнне хуткасці на 20 км/г грамадзянін можа хадзіць год пешкі да вяртання правоў - і такіх выпадкаў не мала.
  • свабодны чалавек
    01.10.2024
    я б на яго сам скаргу напісаў, каб ён па пасёлку 100 км ляцеў!!!

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць