Каментары да артыкула

«Гучыць як нейкая камедыя». Што беларусы Падляшша думаюць пра «карту беларуса»

  • Deutche Volksliste
    02.10.2024
    Як мы ведаем, прытомнага вызначэньне нацыі як такое ня існуе і ня можа існаваць, ахочыя яго даць пачынаюць распавядаць працяглыя казкі, няблізкія а ні вычарпальнасьці, а ні дастатковасьці.
    Аж дзеля панаваньня над людзьмі нацыяальны міт надта прыдатны. Мэханізм ў абвяшчэньні грамадзянінам галоўным начальнікам (і найбліжэйымі падсрачнікамі-паплечнікамі) сваіх патрэбаў патрэбамі нацыі. І далей хібнадэдуктыўны прымус людзей, асобай прыняць абвешчанае як свае патрэбы (насуперак ўласна сваім). Гэткі халізм, які дапамагае трушчыць і падпарадкоўваць асобу.
    Ну а як жа вызначыць хто зь якое нацыі, калі нацыя - аблудны міт? Так, паперку-бірку выдаць. На падрабаванай (сувэрэннай) тэрыторыі - пашпарт, і па справе. Аж карціць мець болей вінтыкаў ў мэханізм, ніж на падпарадкаваных землях. І вось наўзамен на дробнабюракратычныя прывілеі (кшталту кароткае чаргі на мяжы ці ў цэнтар выдачы даазволу прыехаць, нейкіх выплатаў картавікам адабраных ў грамадзянаў абноскаў-аб'едкаў і дазволку не рабіць "ку" падчас сустрэчы з чатлянамі/ляяльнасьці піліцыі etc) выдаюцца карты немцаў, палякаў, ўкраінцаў(ня ведалі?) і нават мяркуецца беларусаў.
    Ну а нікнэйм да гэтага камэнтара - прыклад раньняе нацыянальнае карты. Чатырох гатнкаў нацыянальнасьці дарэчы.
  • Deutche Volksliste
    02.10.2024
    Любаму чытачу можа быць таксама цікава, што за біялягічны гатунак такі "беларусы ппадляшша".
    З краямі і краінамі з большага зразумела - кавалкі зямлі, з больш-менш пэўнымі і акрэсьленымі межамі. Тады Падляшша мы вызначым досыць трапна, хаця межы таго Падляшша на мапе рысаваў нейкі падначальнік.
    Такім чынам нехта хто жыве на Падляшшы.
    А хто гэта менавіта адказаў спадар Латышонак (самыя шукайце, ён ня раз так гаворыць) - гэта праваслаўыя.
    Так менавітаправаслаўных вернікаў з Падляшша этатыскі міт заве беларусамі Падляшша.
    Ну і спадар Лукашэнка Бацька надумаў мо які мех бульбы адпрадразьвёрсьіць ў прыгоннага бэсэсэраніна і выдаць палясуаму праваслаўнаму разам з біркай "беларуса" калі той праспявае гімн бэсэсэры і адкажа колькі гузікаў было на шынэлі каня машэрава
  •