Свет2626

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш заявіў у інтэрв'ю парталу Wirtualna Polska, што польскія ўлады пакуль што не знайшлі дастатковай колькасці ўкраінцаў, якія жывуць у Польшчы і жадаюць уступіць у «Украінскі легіён», каб адправіцца на радзіму ваяваць.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Паводле слоў Косіняка-Камыша, Кіеў рабіў гучныя заявы адносна нібыта гатовых далучыцца да УСУ ўкраінцаў з Польшчы. Гаворка ішла пра тысячы ахвотных, але насамрэч польскім уладам пакуль не ўдалося сфармаваць нават адной брыгады.

«Мы не нясём адказнасці за вярбоўку. Колькасць людзей, якія павінны былі вызвацца з украінскага боку, занадта малая. Чаканні на пачатку былі вельмі высокімі — што можа быць сфармаваная нават адна брыгада, г.зн. некалькі тысяч чалавек. Аднак гэтага не адбылося», — заявіў Косіняк-Камыш.

Перад гэтым у ліпені гэтага года было падпісана ўкраінска-польскае абарончае пагадненне. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі тады заявіў, што на тэрыторыі Польшчы плануецца сфармаваць падраздзяленне пад назвай «Украінскі легіён». Гэтае добраахвотнае фармаванне будзе праходзіць падрыхтоўку ў Польшчы, за яго забеспячэнне будуць адказваць саюзнікі Украіны, а Украіна бярэ на сябе вярбоўку.

У верасні кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляў:

«Мы са свайго боку даўно ўсё зрабілі. Цяпер чакаем украінскіх прызыўнікоў ці добраахвотнікаў».

Па яго словах, у Польшчы знаходзяцца тысячы людзей, зарэгістраваных у базе Украіны.

«Многія з іх сапраўды хочуць служыць і замяніць сваіх суайчыннікаў, але яны кажуць: мы не хочам быць адпраўленымі ў бой, не будучы належным чынам навучанымі і экіпіраванымі», — растлумачыў Сікорскі.

Пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч у сёлетнім маі заявіў, што да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў Польшчы жылі ад 1,5 да 2 млн украінцаў, яшчэ 1,3 млн выехалі туды пасля 24 лютага 2022 года. Па стане на май 2024 года ў Польшчы таксама заставалася каля 950 тыс. бежанцаў, не лічачы ўкраінскіх грамадзян, якія жывуць там, працуюць і плацяць падаткі.

Каментары26

  • Дзядусь Зэ
    02.10.2024
    Камыш, зрабі мне Белсат2 лепей, буду агітаваць збеглых ад тцк ў іншаземны легіён
  • Дзяцюк Зэ
    02.10.2024
    Толькі скажыце, так мы вышлем кадравікоў айчараў, адмыслоўцаў з тцк ў рэкрутынгавую агенцыю
  • СыСыСыРэ
    02.10.2024
    Ну вазьміце тых, хто выйшаў мяне бараніць ў жніўні 1991.
    А, я ж даўно памёр і згніў, памяць не трымаецца. Ніхто ж ня выйшаў

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт10

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт10

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць