Грамадства77

«Польшча тоне». Масква арганізавала новую аперацыю па дэзынфармацыі, беларускія сілавікі на падхваце

Каналы сілавых ведамстваў Беларусі зноў паслухмяна распаўсюдзілі дэзынфармацыю па камандзе Масквы.

Фота: Aleksander Kalka/NurPhoto via Getty Images

«Польшчы забракавала грошай на будаўніцтва інфраструктуры для барацьбы з паводкай, бо Варшава патраціла значныя сродкі на ўзбраенне Украіны», — напісала ТАСС на мінулым тыдні.

У сваім паведамленні агенцтва спаслалася на польскага публіцыста Аркадыюша Мікса (Arkadiusz Miksa). Гэты журналіст апублікаваў сваю аўтарскую калонку ў выданні Myśl Polska, матэрыялы якога вызначаюцца прарасійскім і антыўкраінскім зместам. На яго старонках друкуюць таксама опусы крамлёўскага ідэолага Аляксандра Дугіна.

У гэтым выданні працавала і Агнешка Півар — польская журналістка, якую з вялікай пашанай прымалі мясцовыя ўлады, а польская Gazeta Wyborcza аднесла да ліку «пуцінскіх агентаў хаосу», якія «атручваюць інфармацыйную прастору Польшчы».

У хуткім часе паведамленне ТАСС цалкам перадрукавала «Беларусь сегодня». Не засталіся збоку і тэлеграм-каналы.

«Польшча тоне. На дамбы грошай няма — усё патрацілі на Украіну» — піша тэлеграм-канал заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Беларусі «На западном рубеже».

Насамрэч, Польшча даволі добра дала рады стыхіі. Паводкі ў перадгорных раёнах краіны здараюцца перыядычна. Гэтая стала наймацнейшай з 1997 года, аднак не выклікала значных разбурэнняў. Супрацьпаводкавыя збудаванні ў цэлым вытрымалі ўдар, а Еўрасаюз дапамагае Польшчы, як дапамагаў бы і любой краіне звязу ў экстрэмальнай сітуацыі.

Аднак Масква выкарыстоўвае любую нагоду, каб настроіць еўрапейскія грамадствы супраць салідарнасці з украінскім народам. І беларускія сілавікі рупяцца дзеля таго ж.

«Ужо больш за два гады краіна траціць вялізныя грошы на падтрыманне ўкраінскага канфлікту, у выніку чаго сама засталася з пустымі кішэнямі. Грошай на вадасховішчы і дамбы ў казне няма, аднак яны знайшліся на «дапамогу» УСУ», — пішуць у канале заходняга аператыўнага камандавання.

Некаторыя каналы пайшлі ў сваіх фантазіях далей. Так, «Белорусский фронт», які вядуць, імаверна, ідэолагі беларускіх сілаў спецаперацый, спасылаючыся на неназваныя «мясцовыя тэлеграм-чаты», напісаў, што польскія «вайскоўцы скардзяцца на недахоп тэхнікі, якая была раней перададзена Украіне», а «дзеянні польскага ўрада выклікаюць усё большую незадаволенасць сярод насельніцтва».

У іншым матэрыяле той жа тэлеграм-канал паведамляе аб тым, што «ЕС «кінуў» Польшчу дзеля Украіны». Чаму? Бо збіраецца выдзеліць краіне на дапамогу ў барацьбе з наступствамі паводкі 5 мільярдаў еўра. У той жа час Украіна атрымае 35 мільярдаў.

На кампанію дэзынфармацыі Расіі на фоне наваднення ў Еўропе звярнулі ўвагу польскія вайскоўцы.

«У сувязі з сітуацыяй з паводкай, якая адбылася на паўднёвым захадзе Польшчы, мы маем справу з інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй, якую прыпісваюць Расійскай Федэрацыі. Апарат уздзеяння выкарыстоўвае тэхніку селектыўнага адбору інфармацыі ў віртуальнай прасторы і імкнецца выклікаць у яе атрымальнікаў эмоцыі страху і бездапаможнасці. Адным з элементаў аперацыі з'яўляецца спроба падрыву даверу да органаў дзяржбяспекі», — папярэдзілі ў сваім канале ў Х (Twitter) спецыяльнае падраздзяленне — «Войскі аховы кіберпрасторы».

Каналы беларускіх сілавікоў таксама сталі інструментам расійскай ІПСА. 

Каментары7

  • egdfsg
    23.09.2024
    Беларус, віця пагрузіў на белаз, дзіма за рулём і на афшоры.
  • Satan
    23.09.2024
    Буль-буль Сатан кажа з-пад вады) Дый, фігня тут, а ня патоп. Ва Ўроцлаве ўсе службы вельмі добра спрацавалі. У малых гарадах трохі ёсць наступствы... але таксама нічога страшэннага.
  • Ёсік
    23.09.2024
    Ваш аб'ект палюцый тыдзень чакаў, каб нешта ляпнуць аб стыхіі, што накрыла Беларусь. Маўчу аб кавідзе, і не дай божухна, аб якой трасцы ў будучыні, ўсё таемна, беларусаў за дурняў трымаеце.

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць