Аўто

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Адна з умоў складання еўрапратакола — удзельнікі аварыі лічаць, што шкода, прычыненая кожнаму транспартнаму сродку ў ДТЗ, не перавышае €800 па курсе Нацбанка. А што рабіць, калі потым апынецца, што гэтых грошай на рамонт аўтамабіля бракуе?

Ілюстрацыйны здымак

Грошы можна спагнаць праз суд. Вось рэальная гісторыя з судовай практыкі, пра якую расказалі ў Віцебскім абласным судзе, піша abw.by.

17 красавіка гэтага года ў Полацку сутыкнуліся два аўтамабілі. Грамадзянская адказнасць віноўніцы ДТЗ была застрахавана ў ЗАСТ «Таск», а другога ўдзельніка аварыі — у СТАА «Асоба». Яго аўтамабіль атрымаў пашкоджанні, памер якіх бакі на месцы ацанілі ў суму не больш за €800 і запоўнілі бланк паведамлення аб ДТЗ без выкліку супрацоўнікаў ДАІ.

Па дамове «аўтаграмадзянкі», «Асоба» выплаціла кіроўцу страхавую кампенсацыю ў суме 2785,52 рубля, што эквівалентна €800. Аднак кошт рамонту аўтамабіля аказаўся больш чым у два разы вышэйшым — 6163,66 рубля.

Уладальнік аўтамабіля звярнуўся да віноўніцы ДТЗ, каб яна даплаціла за рамонт. Яна адмовілася гэта зрабіць, і тады ён звярнуўся суд, дзе з улікам зносу аўтамабіля ў 55% прасіў спагнаць з віноўніцы аварыі 2198,39 рублі за рамонт, а таксама судовыя выдаткі.

Як нагадалі ў судзе, згодна з артыкулам 941 ГК, юрыдычная асоба або грамадзянін, якія застрахавалі сваю адказнасць па добраахвотным або абавязковым страхаванні на карысць пацярпелага (артыкул 823, пункт 1 артыкула 825), у выпадку калі страхавой кампенсацыі недастаткова для таго, каб поўнасцю кампенсаваць прычыненую шкоду, кампенсуюць розніцу паміж страхавой кампенсацыяй і фактычным памерам урону.

У выпадку, калі страхавой кампенсацыі недастаткова для поўнай кампенсацыі шкоды, пацярпелы мае права прад'явіць асобе, якая нанесла шкоду, пазоў аб пакрыцці шкоды на суму, якая складае розніцу паміж страхавой кампенсацыяй і фактычным памерам шкоды, за выняткам кошту абнаўлення (г.зн. розніцы паміж коштам новых дэталяў і коштам дэталяў за вылікам зносу пры замене пашкоджаных дэталяў на новыя).

Суд прыйшоў да высновы, што заяўленыя іскавыя патрабаванні абгрунтаваныя і падлягаюць задавальненню ў поўным аб'ёме.

13 верасня рашэннем суда Полацкага раёна і горада Полацка з адказчыцы на карысць істца спагнана:

  • 2198,39 рубля — матэрыяльная шкода;
  • 109,92 рубля — дзяржпошліна;
  • 80 рублёў — выдаткі па аплаце юрыдычнай дапамогі.

Рашэнне суда не абскарджана, не апратэставана і набыло законную моц.

Каментары

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць