Навука і тэхналогіі

Навукоўцы стварылі тканіну, якая адаптуецца да надвор'я і тэмпературы чалавека 

Новая распрацоўка на аснове скуры кальмара можа змяніць сусветную тэкстыльную індустрыю. 

Ілюстрацыйная выява вопраткі, створанай з матэрыялу са скуры кальмара, згенераваная ChatGPT (DALL·E)

Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Ірвайне, ЗША, распрацавалі тканіну, здольную адаптавацца да тэмпературы чалавека і навакольнага асяроддзя. Матэрыял, натхнёны скурай кальмара, можа таксама і рэгуляваць цяпло чалавечага арганізму, піша навуковы часопіс APL Bioengineering.

Скура кальмара змяняе колер і тэкструру дзякуючы хроматафорам, спецыяльным клеткам, якія кантралююць адлюстраванне святла. Новы матэрыял працуе з інфрачырвоным выпраменьваннем, якое чалавек вылучае ў выглядзе цяпла. Гэта дазваляе ствараць адаптыўную вопратку, здольную рэгуляваць тэмпературу цела.

«Структура новага матэрыялу складаецца з палімера з меднымі «выспачкамі», якія змяняюць адбіццё цяпла пры расцягненні тканіны. Гэта дазваляе кантраляваць цеплаабмен у залежнасці ад патрэбаў карыстальніка, што адкрывае магчымасці для выраблення спартыўнага і зімовага адзення.

Галоўная асаблівасць у тым, што тканіна можа дыхаць і прыдатная для мыцця. Каб тканіна дыхала, матэрыял быў перфараваны, што дазволіла стварыць шэраг адтулін, якія, падобна бавоўне, забяспечваюць пранікальнасць для паветра і вадзянога пару», — адзначаюць даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Матэрыял прайшоў выпрабаванні з выкарыстаннем інфрачырвонай спектраскапіі і спецыяльных гарачых пліт. Ён даказаў сваю здольнасць кіраваць цяплом нават пасля перфарацыі і інтэграцыі ў тканіну. Даследчыкі дабавілі на паверхню тканіны плёнку, якая абараняе матэрыял ад дэградацыі падчас мыцця.

Новы кампазітны матэрыял можа стаць асновай для распрацоўкі куртак, шапак і іншых відаў адзення, якія можна будзе насіць у любую пару года, сцвярджаюць навукоўцы.

Каментары

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць