Свет55

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным

Пасля сыходу з Белага дома Дональд Трамп некалькі разоў размаўляў з Уладзімірам Пуціным, сцвярджае ў сваёй новай кнізе амерыканскі журналіст Боб Вудвард. Вытрымкі з яго кнігі «Вайна», якая выйдзе з друку ў бліжэйшыя дні, былі апублікаваныя ў аўторак у амерыканскіх СМІ, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Гэтую інфармацыю ў кнізе Вудвард прыводзіць са слоў толькі адной крыніцы, памочніка былога прэзідэнта, які распавёў журналісту пра тое, як у пачатку 2024 года Дональд Трамп папрасіў яго выйсці з пакоя, у якім яны знаходзіліся, бо Трамп збіраўся пагаварыць па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным і хацеў гэта зрабіць без сведак. Па даных суразмоўцы Вудварда, пасля сыходу з Белага дома Трамп гаварыў па тэлефоне з Пуціным сем разоў.

Пацверджанняў гэтых даных Вудвард не знайшоў. Апытаныя New York Times дваццаць былых і дзейных супрацоўнікаў адміністрацыі Трампа і Байдэна сказалі, што ім нічога не вядома пра магчымыя кантакты былога прэзідэнта ЗША з прэзідэнтам Расіі.

Прадстаўнік Дональда Трампа Стывен Чонг назваў гэтыя звесткі «выдумкай», плодам фантазіі аўтара, ахвяры «сіндрому вар'яцтва на глебе Трампа». Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у каментары Для New York Times назваў гэтую інфармацыю «тыповай фальшывай гісторыяй у кантэксце выбарчай кампаніі».

Хоць былыя прэзідэнты ЗША пасля завяршэння прэзідэнцкага тэрміну нярэдка сустракаюцца і гавораць з замежнымі лідарамі, згодна з традыцыяй, кантакты былога прэзідэнта Трампа з Уладзімірам Пуціным, кіраўніком краіны, якая вядзе агрэсіўную вайну супраць суседняй дзяржавы, якую падтрымліваюць Злучаныя Штаты, павінны былі быць санкцыянаваныя Дзярждэпартаментам або Белым домам.

Асаблівую ўвагу гэтая інфармацыя прыцягнула, паколькі Дональд Трамп нібыта гаварыў з Уладзімірам Пуціным у той час, як рэспубліканцы ў Кангрэсе затрымлівалі адабрэнне пакету ваеннай дапамогі Украіне.

Згодна з Вудвардам, Джо Байдэн вінаваціў былога прэзідэнта Барака Абаму за тое, што той недаацэньваў Уладзіміра Пуціна, і Злучаныя Штаты занадта мякка адрэагавалі на ўварванне Расеі ў Крым у 2014 годзе. «Менавіта таму мы апынуліся ў цяперашняй сітуацыі», — сказаў свайму сябру прэзідэнт Байдэн.

З'яўленне падобнай кнігі менш, чым за месяц да прэзідэнцкіх выбараў, па словах каментатараў, напэўна прыцягне ўвагу да адносін паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным.

Боб Вудвард, які атрымаў вядомасць за асвятленне ўотэргейцкага скандалу, у выніку якога сышоў у адстаўку прэзідэнт Ніксан, з'яўляецца аўтарам некалькіх бэстсэлераў.

Лічыцца, што ён мае ўнікальны доступ да крыніц у вышэйшых колах Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый. Як піша New York Times, бывала, яго сенсацыйныя выкрыцці адмаўляліся людзьмі, якіх ён цытаваў, аднак тыя з гэтых сенсацый, што найбольш запомніліся, былі пасля пацверджаны.

Каментары5

  • Jackson
    09.10.2024
    арда падкупіла міравых лідарау́
  • Правы
    09.10.2024
    І што? Макрон вунь колькі разоў размаўляў з путлерам і ніхто пра гэта не трубіць. Як жа баяцца левакі прыходу саліднага палітыка!..
  • Інтэрвію Экстрэміскім СМІ
    09.10.2024
    Хоць не даваў? Мо на губазу яго выбачацца?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць