Эканоміка22

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты

Саўмін на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў і рэпчатай цыбулі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Вываз гэтай прадукцыі, незалежна ад краіны паходжання, за межы Беларусі будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з аблвыканкамамі або Мінскім гарвыканкамам.

Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будуць прымаць упаўнаважаныя органы.

«Дакумент падпісаны з мэтай забеспячэння ўнутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

Цягам апошніх гадоў такое ліцэнзаванне ўводзілася двойчы.

Каментары2

  • Аху Яваю
    11.10.2024
    Вось гэта галоўны паказчык "эфектыўнасці" луканомікі - без ручнога кіравання нават цыбулі ў краіне не было б. Але цяпер для лукашысцкіх дармаедаў з'явілася важная задача - выдача разавых капустных ліцэнзій. Куды ж без іх?
  • готовятся
    11.10.2024
    Аху Яваю, так подготовку, к окопам русского мира, никто не отменял.
    Не зря же новый ошейник от путина целовал.
    Всё идёт к окопам русского мира.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць