Свет44

Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага

Зяленскі прапануе не «нейкія сур'ёзныя пытанні, вынесеныя на стол перамоваў», а старыя ідэі, па якіх на захадзе даўно не могуць дамовіцца, распавёў Гітанас Наўседа.

«План перамогі» Украіны, які прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прадставіць лідарам Еўрасаюза, не прапануе новых ідэй, але змяшчае пункты, паводле якіх еўрапейскія краіны не маглі дамовіцца гадамі. Пра гэта заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа перад самітам ЕС, піша РБК.

«Такім чынам, нічога новага ў гэтым плане няма, і я не бачу нейкіх сур'ёзных пытанняў, вынесеных на стол перамоваў. Гаворка ідзе толькі аб нашай гатоўнасці і абавязацельствах падтрымліваць Украіну», — сказаў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Ён адзначыў, што пункты аб прыняцці Украіны ў NATO, пастаўках дальнабойных узбраенняў і дазволе наносіць удары па далёкіх цэлях у Расеі не могуць быць ухваленыя ў ЕС праз адсутнасць кансэнсусу. На яго думку, было б вялікай памылкай думаць, што наша нерашучасць — гэта найлепшы шлях да дээскалацыі».

Зяленскі прэзентаваў свой план учора ў Вярхоўнай Радзе. План змяшчае пяць пунктаў, у кожным з якіх ёсць сакрэтныя палажэнні — іх перададуць партнёрам Украіны і публікаваць не стануць.

Кіеў настойвае на прыняцці ў НАТА, пашыранай ваеннай дапамогі з боку Захаду, размяшчэнні на Украіне няядзерных стратэгічных узбраенняў, сумесным інвеставанні і выкарыстанні ўкраінскага эканамічнага патэнцыялу і гэтак далей.

Каментары4

  • Жвір
    17.10.2024
    Наўседа забывае пра абавязак, які ўсклалі на сябе канкрэтныя краіны ў адпаведнасьці з Бедапестскім мемарандумам 94. І ніякі "кансэнсус" тым краінам не патрабуецца, каб тыя абавязкі выконваць, ён і не агаворваўся ўвогуле. Таму "вашая нерашучасьць", гэта нешта большае, што можна было б спісаць на адсутнасьць кансэнсусу, бо вас там і не стаяла...
  • Мiсцер Тамагаўк
    17.10.2024
    Украiне трэба даць ядзерную зброю i тады ватнiкi у маскве, i iх мясцовы падсцiлкi у БССР прыцiснуць хвасты. i уся гэта сво закончыцца.
  • политзек
    17.10.2024
    Вообще-то - ваша нерешительность - ЕДИНСТВЕННАЯ причина постоянной эскалации со стороны РФ и ЕДИНСТВЕННАЯ причина того, что война до сих пор идёт...

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць