Музыка44

J:морс святкуе 25-годдзе. Згадваем топ песень гурта

Сёлета адзін з самых папулярных беларускіх гуртоў J:морс святкуе 25-годдзе. Адзначыць яго калектыў на сцэне — вялікім электрычным канцэртам 2 лістапада ў Варшаве.

Першыя хіты J:морс былі напісаныя па-руску, але з цягам часу ў рэпертуары групы пачало з’яўляцца ўсё больш беларускамоўных песень. Да юбілею мы згадваем топ трэкаў музыкаў па-беларуску.

Гурт J:морс быў заснаваны напрыканцы 1999 года сябрамі і студэнтамі ЕДУ Уладзімірам Пугачам і Арцёмам Лядоўскім. Сур’ёзны поспех да калектыву прыйшоў увесну 2003 года з песняй «Web-дызайн». У 2020 годзе Уладзімір Пугач падтрымаў пратэст і ў 2022-м быў вымушаны пакінуць Беларусь. Цяпер артыст базуецца ў Варшаве — працягвае тут дзейнасць J:морс, а таксама з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва аўдыякніг Litaralna. Фота: jmors.by

Песня «Жыві» — частка альбома «Басанож па маставой», прэзентаванага публіцы ў 2006 годзе. Сярэдзіна нулявых атрымалася для гурта суперпрадуктыўнай: яны паспяхова зладзілі тур па краіне, атрымалі прэмію «Прарыў года» ад Першага музычнага канала і перамаглі ў галоўнай намінацыі «Рок-каранацыі — 2005», стаўшы «групай года». Альбом «Басанож па маставой» разыходзіўся вялікім тыражом.

Песня «Жыві», па прызнанні самога Уладзіміра Пугача, адна з яго любімых у рэпертуары. «Калі прыдумляеш песню, заўсёды ловіш нейкі стан і спрабуеш яго перадаць. Часам яго вельмі складана ўтрымаць у сабе доўга і ў выніку песні пішуцца працяглы час. Так было, напрыклад, з «Не памірай». А вось з «Жыві», наадварот — прыдумалася на адной эмоцыі цягам пяці хвілін. Люблю яе», — дзяліўся артыст у інстаграме.

Свой першы цалкам беларускамоўны альбом пад назвай «Адлегласць» гурт выпусціў у 2007 годзе. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі, Уладзімір Пугач расказваў, што ідэя запісаць альбом па-беларуску з’явілася ў калектыву пасля зваротаў гледачоў на канцэртах. Дадатковым матывам паслужыла жаданне даказаць і сабе, і іншым, што беларускамоўная музыка таксама можа быць папулярнай.

У выніку адразу некалькі песень адтуль зрабіліся суперхітамі. У тым ліку, напрыклад, раней ужо гучаўшая па-руску песня «Маё сонца». З рускай мовы яе пераклаў музыка і кампазітар Раман Арлоў.

А хіт «Беларускае золата» адтуль, стаўшы адным з самых пазнавальных для гурта, у свой час быў запісаны разам з прэзідэнцкім аркестрам.

Гэты трэк, натхнёны падзеямі лета-2020, Уладзімір Пугач запісаў у дуэце з Лявонам Вольскім. Ён стаў своеасаблівым адказам на ранейшую супрацу артыстаў у стварэнні песні «Такога няма нідзе» па штуршку Вольскага.

Для чарговай калабарацыі ініцыятарам выступіў ужо Уладзімір Пугач, напісаўшы новую песню «на адным дыханні».

Яшчэ адна беларускамоўная песня, выпушчаная ў 2020 годзе ў альбоме «Здравствуй,». З яго прэзентацыяй гурт паспеў выступіць у Мінску ў 2021 годзе ў Prime Hall — гэта быў вялікі канцэрт пасля каранавіруснага зацішша, традыцыйна на 14 лютага. Арганізоўваць імпрэзы на Дзень закаханых — добрая традыцыя J:морс, і многія пары ў якасці падарункаў на гэты дзень дарылі партнёрам менавіта квіткі на іх канцэрт.

Праз год музыкі нават не спрабавалі ўжо ладзіць канцэрт у Беларусі, улічваючы праблемы з пляцоўкамі для «нядобранадзейных» артыстаў, якія толькі абвастрыліся. З пачаткам жа поўнамаштабнай вайны ва Украіне Уладзімір Пугач з’ехаў з Беларусі.

Згадаем яшчэ адзін са свежых сінглаў, выпушчаны ў бягучым годзе. Гэта песня-напамін, што нават самыя звычайныя дзеянні са знакам плюс — гэта ўжо ключ да магчымых перамен.

«Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды не сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам не здавалася жыццё — трымайся, усміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй змяняць сябе, пакрысе мяняючы свет вакол. Гэта і ёсць наша зброя», — тлумачылі аўтары ідэю песні «Зброя».

А якая ваша песня J:морс самая любімая?

Каментары4

  • Войтэк
    25.10.2024
    'Джала- the best!! А таксама 'Беларускае Золата'... гэта 'the best from the best'!
  • yyy
    26.10.2024
    Дзякуй за вашую творчасць!
  • Woodoo Cult
    05.11.2024
    На гастроли с оркестром Финберга, а не концерт в Варшаве.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку31

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць