Эканоміка66

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Але на дзяржаўных і прыватных прадпрыемствах сітуацыя выглядае па-рознаму.

Пра сітуацыю на рынку працы разважае ў аглядзе акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі.

У Беларусі цяпер адчуваецца недахоп працоўнай сілы — на сайце дзяржаўнай службы занятасці 170 тысяч вакансій (пра прычыны «Наша Ніва» падрабязней пісала тут). Гэта вымушае кампаніі падымаць заробкі, каб прыцягнуць работнікаў. Дастаткова высокі ўзровень заробкаў павялічвае выдаткі прадпрыемстваў. У нармальных умовах гэта прывяло б да росту інфляцыі, аднак у Беларусі гэтага не адбываецца з-за адміністрацыйнага кантролю цэн.

Але ёсць нечаканы пабочны эфект недахопу спецыялістаў — у дзяржсектары вырасла прадукцыйнасць працы. Раней там была празмерная занятасць, а цяпер працоўныя рэсурсы выкарыстоўваюцца больш рацыянальна.

У прыватным бізнэсе, дзе прадукцыйнасць працы традыцыйна вышэйшая, наадварот назіраецца яе зніжэнне. Гэта шмат у чым звязана з недахопам кваліфікаваных работнікаў. Ва ўмовах абмежаванага выбару сярод кандыдатаў, кампаніі вымушаныя наймаць менш дасведчаных спецыялістаў.

Леў Львоўскі. Фота: «Наша Ніва»

Тым не менш кадравы голад можа быць нядрэнным узрушэннем, якое прывядзе да павышэння эфектыўнасці працы ў доўгатэрміновай перспектыве, лічыць Львоўскі. Часта, калі ў краінах не хапае кадраў, прадпрыемствы пачынаюць укараняць працазберагальныя тэхналогіі. Асабліва калі ў прадпрыемстваў ёсць грошы на новыя інвестыцыі.

Ці адбудзецца гэта ў Беларусі, будзе залежаць ад шматлікіх фактараў. Пакуль у нас аб'ём інвестыцый застаецца на параўнальна невысокім узроўні. Гэта можа быць звязана з тым, што прадпрыемствы не лічаць, што павышаны попыт працягнецца доўга.

Што рабіць?

У тэорыі — прыцягваць імігрантаў, вяртаць эмігрантаў, больш эфектыўна выкарыстоўваць наяўныя працоўныя рэсурсы і стымуляваць нараджальнасць (але эфект ад апошняга варыянту прыходзіць праз дзесяцігоддзі).

Але каб рэалізаваць такія меры, трэба змены не эканамічныя, а палітычныя. Бо кваліфікаваныя працоўныя мігранты могуць баяцца прыязджаць, а беларусы, якія з'ехалі за мяжу, хацелі б мець гарантыі бяспекі па вяртанні.

Што з мер тады даступна? Эканаміст лічыць, што цяпер недаацэньваюцца многія чалавечыя рэсурсы ўнутры Беларусі. Ёсць людзі, чыю працу можна было б выкарыстоўваць больш рацыянальна. Напрыклад, розныя дыскрымінаваныя групы. Гэта прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, жанчыны, людзі старэйшага ўзросту. Ёсць таксама дыскрымінацыя па палітычных матывах, па статусе інваліднасці.

Іншы крок, які бачыць Львоўскі, — скараціць працягласць аплатнага дэкрэтнага адпачынку (пры ўмове, што будзе неабходная інфраструктура для падтрымкі сем'яў, у тым ліку павелічэнне колькасці ясляў).

Яшчэ адна прапанова — падняць пенсійны ўзрост для жанчын, каб ён быў аднолькавым з мужчынскім.

«Хоць такія меры звычайна не карыстаюцца шырокай папулярнасцю, у доўгатэрміновай перспектыве іх рэалізацыя непазбежная», — разважае Леў Львоўскі.

Рашэнні могуць уключаць пераразмеркаванне работнікаў паміж дзяржаўным і прыватным сектарамі.

Мноства дзяржаўных прадпрыемстваў хранічна стратныя, але падтрымліваюцца за кошт крэдытаў і бюджэтных субсідый. Мэтазгодна было б работнікаў з менш прадукцыйных сектараў эканомікі перавесці ў больш эфектыўныя, дапамагчы ім з перакваліфікацыяй і адаптацыяй да новых умоў.

Каментары6

  • Кум
    28.10.2024
    Не кажы гоп.
  • даведка
    28.10.2024
    На Минском камвольном комбинате неожиданный побочный эффект выразился в том, что вместо одного уволенного растолстевшего заместителя генерального директора по идеологии Егора Макаревича там появились целых 34 туркмена...
    https://www.youtube.com/watch?v=QofXZ5WC_SE
  • :-)
    28.10.2024
    Даже не смешно читать эту чушь. Лева, Вы двоечник.

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць