Свет55

Расія патрабуе ад кампаніі Google два ўндэцыльёны рублёў. Чакайце, колькі?!

Расійскія дзяржаўныя тэлеканалы праз суд патрабуюць ад карпарацыі Google суму, якую не вывучаюць у школе. Што адбываецца?

Офіс кампаніі. Фота: з сайта tadviser.ru

Расійская прапаганда супраць Google

Гісторыя судовых цяжбаў расійскіх прапагандысцкіх СМІ з Google цягнецца яшчэ з 2020 года. Уся справа ў YouTube, які належыць карпарацыі. У 2020-м з-за санкцый ЗША платформа заблакавала каналы «Царьграда» праваслаўнага алігарха Канстанціна Малафеева і РИА ФАН, якое ўваходзіла ў медыяімперыю Яўгена Прыгожына.

«Царьград» падаў у маскоўскі суд на амерыканскі, ірландскі і расійскі Google – і выйграў. Суд пастанавіў аднавіць доступ да канала пад пагрозай прагрэсіўнага штрафу.

З пачаткам поўнамаштабнай вайны YouTube выдаліў увогуле ўсе каналы расійскіх дзяржСМІ. Пасля чаго Google сутыкнуўся з калектыўнай позвай ад 17 тэлеканалаў, сярод якіх «Расія», НТВ, «Першы канал» і іншыя. Акрамя таго, за прапагандыстаў упісаліся чыноўнікі. Федэральная антыманапольная служба аштрафавала Google на 20 млн долараў, а затым падвоіла суму за нявыплату. Карпарацыю абвінавацілі ў злоўжыванні дамінуючым становішчам з-за блакіроўкі каналаў дзяржСМІ.

Google нават выплаціў частку сумы па пазове да «Царьграда». А летам 2022 года расійская дачка кампаніі падала на банкруцтва з-за доўгу ў 196 млн долараў пры суме актываў усяго ў 36 млн.

Расійскія дзяржканалы пасля гэтага пайшлі яшчэ далей: падалі пазовы ў суды Турцыі, Венгрыі, Іспаніі, ПАР і іншых краін, патрабуючы ад кампаніі выканаць рашэнні, вынесеныя судамі ў Расіі.

У чэрвені 2024 года суд ПАР нават задаволіў такі пазоў і наклаў арышт на маёмасць Google у краіне. Google у адказ падаў іскі ў суды ЗША і Вялікабрытаніі з патрабаваннем забараніць расійскім каналам падаваць у суды за межамі Расіі.

Справа, у якой шмат нулёў. Што такое ўндэцыльён?

Напярэдадні РБК паведаміў, што расійскі суд устанавіў для Google суму штрафу па ісках тэлеканалаў. Яна складае два ўндэцыльёны расійскіх рублёў. Акрамя таго, суд абавязаў аднавіць доступ да каналаў на YouTube цягам дзевяці месяцаў. Калі гэтага не адбудзецца, кожны дзень пратэрміноўкі будзе павялічваць штраф на 100 тысяч рублёў (крыху больш за тысячу долараў). Ніякіх абмежаванняў на суму выніковага штрафу няма.

Але што такое ўндэцыльён? Такіх лікаў у школе не праходзяць, вывучаюць іх ва ўніверсітэтах хіба што матэматыкі, фізікі і астраномы. Ундэцыльён — гэта адзінка з 36 нулямі. Для параўнання, у звыклым нам трыльёне ўсяго 12 нулёў.

Ці магчыма ўвогуле выплаціць такі штраф? Вядома, не. Нават калі Google раптам захацеў бы — у яго б гэта не атрымалася. Як і ў любой іншай кампаніі ці дзяржавы. Ці нават усёй планеты. Два ундэцыльёны расійскіх рублёў — гэта прыкладна 20 дэцыльёнаў долараў. Дэцыльён — гэта адзінка з 33 нулямі. 

Па даных на 2024 год, капіталізацыя кампаніі Google складае амаль 2,1 трыльёна долараў. Розніца паміж гэтымі значэннямі не паддаецца ўяўленню. Дарэчы, глабальны ВУП, паводле прагнозу МВФ, у 2024 складзе 110 трыльёнаў долараў — гэта ў 181 квінтыльён (10 у ступені 18) менш за суму штрафу. А ВУП ЗША, напрыклад, складае 29 трыльёнаў. 

Дарэчы, можа так здарыцца, што гэты штраф вырасце да ліку з назвай … гугал. Гэта дзесяць у сотай ступені. Дзіўна, што «крэатыўны» расійскі суд адразу не прызначыў карпарацыі Google штраф з такой сумай.

Цяпер расійскія СМІ паведамляюць, што Google наогул можа быць заблакаваны ў Расіі — паколькі выплаціць штраф немагчыма.

Каментары5

  • х у *
    30.10.2024
    Но в итоге рашка получит слово из трех букв
  • Кэп
    30.10.2024
    Может было бы не плохо,чтобы гугл перестал прятать голову в песок и сам заблокировал к себе доступ из Раши.
  • Янка
    30.10.2024
    Калі Набіуліну здымуць пад ціскам ваенна-прамысловага лоббі, а яе месца зойме напрыклад Глазьеў, то гэтыя ундэцыльёны драўляных неўзабаве стануць цалкам рэальнымі для аплаты. Як калісці ў Зімбабвэ.

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай26

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай26

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць