Ва Украіне за падрыхтоўку ўдару па вайсковым аэрадроме асудзілі грамадзянку, завербаваную расіянамі ў Беларусі
У выніку расійскага абстрэлу вайсковага аэрадрому ў Івана-Франкоўску ў 2022 годзе загарэўся склад з палівам, загінуў адзін чалавек, атрымалі раненні тры вайскоўцы і дзве цывільныя супрацоўніцы аэрадрома.

Івана-Франкоўскі гарадскі суд асудзіў на 13 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці трох грамадзян Украіны, якія дапамагалі расійскім спецслужбам рыхтаваць ракетны ўдар па вайсковым аэрадроме Івана-Франкоўска 24 лютага 2022 года, піша Радыё Свабода.
Сярод асуджаных — украінка, якую, паводле выраку суда, расіяне завербавалі яшчэ ў 2013 годзе на тэрыторыі Беларусі. Яшчэ аднаго асуджанага завербавалі ў 2021 годзе ў горадзе Ніца (Францыя) у Расійскай праваслаўнай царкве, а трэцяга — у 2021 годзе на тэрыторыі Украіны.
У паведамленні суда адзначаецца, што гэтыя грамадзяне прыехалі на тэрыторыю заходняга рэгіёна Украіны ў канцы 2021-га — пачатку 2022 года і пачалі назіраць за вайсковым аэрадромам і органамі дзяржаўнай улады. Для карэктавання ракетных удараў яны выкарыстоўвалі дроны, а таксама размяшчалі так званыя «маячкі» каля важных аб’ектаў.
Асуджаныя планавалі, што пасля ракетнага ўдару па тэрыторыі аэрадрому змогуць нелегальна выехаць з Украіны ў Еўропу. Але іх затрымалі праваахоўныя органы пры дапамозе «пільных жыхароў Івана-Франкоўскай вобласці».
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары