Сьмейся, ха-ха-ха-ха! Будзь весел, кінь хныкаць, Ўпіцца кроўю сваёй не спадзейся! Можаш сэрца рваць, выці і клікаць,— Можаш з сэрца свайго молат выкуць, Толькі ўдарыць не смей ім, а смейся!
Смейся смехам-сычэннем праз скрогат Перадсмертны зубоў і рассейся Ў гразь жыцця, ў пекла Дантава рогат! Каб аж косці ўстрасаў дзікі дрогат,— На пацеху сляпой дзічы, смейся! * Вырывай з сябе жылу па жыле, Ві ў вяроўку, ў пятлю і павесся, І, пакуль у зямлю не зарылі, Хоць дух будзе шыпець у бяссіллі,— На сваіх вісі жылах і смейся!
Смейся смехам-скавытам вядзьмачым, У віхровым пасвісце развейся, І над светам раз’юшаным, спячым, Над жывымі трупамі і плачам Ты лунай, вочы рві сабе... й смейся! * Ха-ха-ха-ха! Душу сваю выні, Палажы на далонь і надзейся, Што павераць табе, што не згіне Ўся прысяга твая ў чорнай ціне Перасудаў людскіх... Ха-ха! Смейся!
Смейся смехам — хрыпеннем быдляці З перарэзаным горлам, і грэйся Ў гэтым храпе скрозь стогн і пракляцце, І не важся да сэрца ўздыхаці, Ласкі ждаць... Хоць крывёю, а смейся!
Ўпіцца кроўю сваёй не спадзейся!
Можаш сэрца рваць, выці і клікаць,—
Можаш з сэрца свайго молат выкуць,
Толькі ўдарыць не смей ім, а смейся!
Смейся смехам-сычэннем праз скрогат
Перадсмертны зубоў і рассейся
Ў гразь жыцця, ў пекла Дантава рогат!
Каб аж косці ўстрасаў дзікі дрогат,—
На пацеху сляпой дзічы, смейся!
*
Вырывай з сябе жылу па жыле,
Ві ў вяроўку, ў пятлю і павесся,
І, пакуль у зямлю не зарылі,
Хоць дух будзе шыпець у бяссіллі,—
На сваіх вісі жылах і смейся!
Смейся смехам-скавытам вядзьмачым,
У віхровым пасвісце развейся,
І над светам раз’юшаным, спячым,
Над жывымі трупамі і плачам
Ты лунай, вочы рві сабе... й смейся!
*
Ха-ха-ха-ха! Душу сваю выні,
Палажы на далонь і надзейся,
Што павераць табе, што не згіне
Ўся прысяга твая ў чорнай ціне
Перасудаў людскіх... Ха-ха! Смейся!
Смейся смехам — хрыпеннем быдляці
З перарэзаным горлам, і грэйся
Ў гэтым храпе скрозь стогн і пракляцце,
І не важся да сэрца ўздыхаці,
Ласкі ждаць... Хоць крывёю, а смейся!