Грамадства7676

Алексіевіч пра рускую літаратуру: Сапраўднае мастацтва не адказвае за імперскія амбіцыі

Пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у спецвыпуску ТОКу адказала на каментарыі наконт сваіх выказванняў пра рускую літаратуру.

Святлана Алексіевіч. Фота: «Наша Ніва»

У вялікай размове ў ТОКу Святлана Алексіевіч заўважыла: «Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць». Гэтыя словы выклікалі больш за ўсё эмоцый у гледачоў і чытачоў. Многія ўбачылі ў гэтым імкненне Алексіевіч паставіць рускую літаратуру вышэй за літаратуры іншых краін і ўвогуле сусветную.

Таму пісьменніцу папрасілі патлумачыць яе стаўленне да рускай літаратуры ў кантэксце сусветнай і адказаць на пытанне, ці вышэйшыя за іншых пісьменнікаў Дастаеўскі і Чэхаў.

@tokbelarus Нобелевская лауреатка ответила хейтерам #Беларусь #белорусы #русскийязык #беларускаямова #беларусь #нашаніва #беларусьновости ♬ transgender - &lt3

Яна нагадала, як змяняліся адносіны да нямецкай культуры ў Еўропе:

«Калісьці пасля Другой сусветнай вайны не слухалі нямецкую музыку, не чыталі вершы, імкнуліся не размаўляць на гэтай мове. А сёння музыка Бетховена з'яўляецца гімнам Еўрасаюза. Гэта сведчыць аб тым, што мастацтва не адказвае часцей за ўсё — калі гэта сапраўднае мастацтва — ні за імперскія амбіцыі, ні за тысячы смерцяў. Гэта няма чаго ставіць у віну мастацтву».

Пісьменніца адзначыла, што разумее адносіны да рускай мовы і культуры, якія цяпер прысутнічаюць ва ўкраінскім грамадстве.

«Я разумею настроі ўкраінскіх сяброў — я нават некаторых з іх згубіла, — іх адчай, іх слёзы, іх бяссілле, скажам так. Яны шукаюць вінаватых усюды, і мова таксама становіцца вінаватай».

«Я яшчэ раз настойваю — мова не вінаватая ў тым, што адбываецца. І я не гаварыла, што Чэхаў і Дастаеўскі вышэйшыя за ўсе літаратуры. Гэта няпраўда. Таму што гэта не так. І гэта ніхто не дазволіць сабе з пісьменнікаў сказаць», — падкрэсліла Алексіевіч.

У той жа час яна падзялілася сваімі назіраннямі пра адносіны да рускай літаратуры ў свеце: «Вось я аб'ехала ўвесь свет. І калі гаварыць пра рускую літаратуру, то адразу згадвалі Чэхава, Дастаеўскага, Талстога. І нават вельмі вялікія заходнія пісьменнікі гаварылі аб тым, што выраслі і з Талстога. Так што гэты факт ніхто не перакрэсліць. Што гэта вялікая літаратура, гэта праўда».

«Не трэба гэта імкнуцца перакрэсліваць. Іншая рэч, што нам трэба знайсці са сваёй [беларускай] літаратурай месца ў гэтым вялікім свеце», — параіла пісьменніца.

Глядзіце цалкам:

Каментары76

  • Рус.літ. - наскрозь імперская
    18.11.2024
    Чарговы расейскі паэт - імперскі шавініст Цютчаў аб Паўстанні 1830-1831

    Так мы над горестной Варшавой
    Удар свершили роковой,
    Да купим сей ЦЕНОЙ КРОВАВОЙ
    России целость и покой!

    Другая мысль, другая вера
    У русских билася в груди!
    Грозой спасительной примера
    Державы целость соблюсти,
    СЛАВЯН РОДНЫЕ ПОКОЛЕНЬЯ
    ПОД ЗНАМЯ РУССКОЕ СОБРАТЬ
  • Чытач
    18.11.2024
    А што ея пераклініла ў адзін бок: рускі, руская?... Чаму б не паразважаць пра вялікую гішпанскую літаратуру, ці вялікую італьянскую, францускую, японскую, польскую?
    Мне хапіла паверхнаснага знаёмства з рускай літаратурай і я не лічу сябе абдзеленым у гэтым плане.
  • Солженицын - имперец
    18.11.2024
    Расейскі пісьменьнік Александр Солженицын пра нас - беларусаў.

    "Сам я -- едва не на половину украинец, и в ранние годы рос при
    звуках украинской речи. А в скорбной Белоруссии я провел большую часть
    своих фронтовых лет, и до пронзительности полюбил ее ПЕЧАЛЬНУЮ
    СКУДОСТЬ и ее кроткий народ.
    К тем и другим я обращаюсь не извне, а как СВОЙ.
    Да народ наш и разделялся на три ветви лишь по грозной беде
    монгольского нашествия да польской колонизации. Это все - придуманная
    невдавне фальшь, что чуть не с IX века существовал особый украинский
    народ с особым не-русским языком. Мы все вместе истекли из
    драгоценного Киева, "откуду русская земля стала есть", по летописи
    Нестора, откуда и засветило нам христианство. Одни и те же князья
    правили нами: Ярослав Мудрый разделял между сыновьями Киев, Новгород и
    все протяжение от Чернигова до Рязани, Мурома и Белоозера; Владимир
    Мономах был одновременно и киевский князь и ростово-суздальский; и
    такое же единство в служении митрополитов. Народ Киевской Руси и
    создал Московское государство. В Литве и Польше БЕЛОРУСЫ и МАЛОРОССЫ
    СОЗНАВАЛИ СЕБЯ РУССКИМИ и боролись против ополяченья и окатоличенья.
    Возврат этих земель в Россию был всеми тогда осознаваем как
    ВОССОЕДИНЕНИЕ".
    (А. Солженицын «Как нам обустроить Россию?»)

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай30

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай30

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць