Вайна33

Пазіцыя Шольца па пастаўках Украіне дальнабойных ракет Taurus застаецца нязменнай

Дэбаты аб пастаўках ракетнай сістэмы Taurus Украіне разгарэліся ў Германіі з новай сілай: кіраўнікі партый ХДС/ХСС, СвДП і «Зялёных» патрабуюць як мага хутчэй ухваліць пастаўкі.

Фота: Wikimedia Commons

Абмеркаванне чарговы раз аднавілася пасля таго, як прэзідэнт ЗША Джо Байдэн дазволіў Украіне выкарыстоўваць ракеты ATACMS для ўдараў па глыбіні расійскай тэрыторыі.

Пазіцыя канцлера Германіі застаецца «нязменнай», заявіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Вольфганг Бюхнер. З ягоных слоў, Олаф Шольц «выразна вызначыўся» ў гэтым пытанні і сказаў, што «не зменіць сваю пазіцыю», піша Bild.

Такім чынам, Шольц ідзе насуперак меркаванню найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ХДС/ХСС, СвДП, якая выйшла з кіруючай кааліцыі, і нават свайго кааліцыйнага партнёра — партыі «Зялёныя».

Кандыдат у канцлеры ад Партыі «Зялёныя» Роберт Хабек заявіў, што, будучы кіраўніком урада, ён бы неадкладна адправіў Украіне крылатыя ракеты Taurus. Міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербак, сябра партыі «Зялёныя» адзначыла, што гаворка ідзе пра тое, каб «украінцы не чакалі, пакуль ракета перасячэ мяжу, а змаглі знішчыць вайсковыя базы запуску <…> загадзя».

Лідар ХДС Фрыдрых Мерц таксама даўно выступае за пастаўкі Taurus Украіне.

Кіраўнік СвДП Крысціян Лінднэр ужо доўгі час падтрымлівае перадачу Taurus. Кіраўнік фракцыі СвДП у Бундэстагу Крысціян Дзюр нават прапанаваў правесці паўторнае галасаванне па пытанні Taurus у парламенце да датэрміновых выбараў у Бундэстаг. Яго надзея ў тым, што да таго часу «Саюз», «Зялёныя» і СвДП змогуць сфармаваць большасць і пераадолець «вета» Шольца па пытанні ракет.

Ёсць адзін важны нюанс: нават калі Бундэстаг дасць зялёнае святло на пастаўкі Taurus, гэта рашэнне не будзе абавязковым да выканання.

Рашэнне аб пастаўках асобных відаў узбраенняў прымае не парламент, а Федэральная рада бяспекі. А гэта значыць, што апошняе слова застаецца за Шольцам, які ўзначальвае гэты орган.

Каментары3

  • Кончаныя
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Васіль
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Шольц ты
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць