Грамадства

На Аршаншчыне ўзмацніліся рэпрэсіі супраць чыгуначнікаў

З пачатку лістапада на Аршаншчыне ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі. Амаль кожны дзень у судзе Аршанскага раёна адбываюцца разборы спраў па «экстрэмісцкіх артыкулах». Паводле публічнай інфармацыі бачна, што найбольшая ўвага сілавікоў прыцягнута да чыгуначнікаў, піша orsha.eu. 

Фота: planetabelarus.by

Як піша выданне, не выходзячы на ​​волю, ужо трэці раз быў асуджаны машыніст лакаматыўнага дэпо Юры Жук. Апошні раз яго асудзілі на «суткі» 13 лістапада, а да таго судзілі двойчы.

На мінулым тыдні ў спіс экстрэмістаў дадалі ўжо асуджанага Аляксандра Камленку. Да 2020 года ён таксама працаваў машыністам, а ў апошні час быў дальнабойшчыкам. Яго затрымалі ў лютым гэтага года, калі ён вярнуўся з рэйса.

Таксама на мінулым тыдні стала вядома, што быў затрыманы Валянцін Мартынаў — манцёр чыгуначных шляхоў. Яго абвінавачваюць па крымінальным артыкуле ў распаўсюдзе так званай «экстрэмісцкай» інфармацыі. 

Каментары

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць