Каментары да артыкула

Страх пустой прасторы. Што яднае готыку і савецкі бабушатнік?

  • Мыш
    24.11.2024
    Прыцягнута за вушы. Алексіевіч савецкія метражы памятае ўвогуле? Калі пяць-шэсць чалавек таўкуцца ў саракаметровай хрушчоўцы, ніякая пустая прастора ўтварыцца не можа ў прынцыпе, баішся ты яе ці не.
    • CV
      24.11.2024
      Мыш, гаворка не пра метражы, а пра візуальную загрувашчанасць
    • Мыш
      24.11.2024
      Upd: не Алексіевіч, а аўтар артыкула
    • Не галасі!
      24.11.2024
      Мыш, не прыцягнута. Бабушатнік гжта ўжо без пялёнак і дзяцей школьнікаў. Усе выраслі і разляцеліся. Засталіся толькі бясконцыя сервізы, кілімы, таршэры, табуржткі, вазоны...
      А самыя абавязковыя пакупкі навасёлаў - "секцыя" на ўсю сцяну з крышталём і дыван з арнаментам таксама на усю сцяну.
      А на кухні ўверсе, дзе не даставалі шафікі, там выстаўляліся пустыя скрынкі ад цукерак.
      Безліч элементаў - адчуванне свайго статуса.
      Пустыя, не застаўленыя сцены - ашчушчэнія не це.
  • E
    24.11.2024
    Цікава, буду ставіцца да бабушатнікаў цяпер з павагай.
  • Orly
    24.11.2024
    Загрувашчанасьць інтэр'еру савецкай кватэры - гэта ня страх пустога, а страх галечы і дыскамфорту. Ува ўмовах сталых дэфіцытаў і абмежаванай вартасьці грошаў, людзі баяліся пазбаўляцца нават гнутых цьвікоў і парваных калготаў. Амаль усе рэчы зьберагаліся на ўсялякі выпадак. Шмат (адносна мінімалізму) мэблі трэба было, каб гэтыя запасы арганізоўваць у прасторы. І яна была звыродлівая, бо папросту іншай не было (сацыялізм не для таго прыдумалі, каб у спажыўца быў выбар). А дываны мелі практычную функцыю - прыглушаць гук унітаза ў суседняй кватэры і зьберагаць цяпло (моладзь і не ўяўляе наколькі прадзьмувалася тыповае жытло да зьяўленьня шклопакетаў). Ізноў такі яны былі аднольковыя, бо іншых не было дзе ўзяць. Але ж прыйдзе ахвяра гуманітарнай адукацыі і ўпэўнена правядзе аналёгіі паміж заняпадам савецкага пэрыяду і ўздымам готыкі, і скажа, што гэта адно. Гэта вельмі сьмешна
    • Імя
      24.11.2024
      Orly, менавіта так. Абгрунтоўваць на прыкладзе савецкага ўбоства нешта акрамя савецкага ж вычварэнства - гэта максімальна недарэчны занятак.
    • Мемуары
      24.11.2024
      Orly, Паніка пустой кватэры ў СССР - паніка беднасці, адчуванне ўласнага ўбоства, страх чарговай дэвальвацыі - дэнамінацыі. З вокнаў сіфоніла так, што на зіму іх абавязкова па перыметры абклейвалі паперай. Так ў кожным класе і дзіцячым садзе. Адмысловая стужка прадавалася ў "Гаспадарчых таварах". Дошкі падлогі рыпелі, з іх цягнула холодам. Нормай было перацягваць дошкі падлогі праз год пасля засялення, хадзіў цесляр з ЖЭСа і перасцілаў падлогу ў кватэрах (рабіў бачна ць работы). Без дываноў было не абысціся, асабліва з дзецьмі.
      Савецкая паніка пустой прасторы спароджаная дэфіцытам і галеччу папярэдніх пакаленняў, жывой памяццю людзей пра чарговы "освободительный поход" і зямлянкі.
      А што было прычынай тае панікі да СССР сведчыць не магу.
    • Андрэй
      24.11.2024
      Orly, "а страх галечы", дык а хто вам сказаў, што ў готыцы гэта не страх галечы? Калі пуста на сценах сабора, то гэта прыкмета незаможнасці фундатараў, галечы ў прыходзе, вынікаў пажару, заняпаду правінцыі пасля чумы ці вайны. Вы толькі пацвярджаеце тэзіс, што бабушатнік гэтае тое і віктарыянскі інтэр'ер
      • Orly
        25.11.2024
        Вы апэлююце да катэгорыяў сацыяльнага статусу, а калі я пішу "галеча" і "адсутнасьць выбару", я маю на ўвазе галечу і адсутнасьць выбару ў літаральным сэнсе. Гатычны сабор запоўнены дэкорам, які мае сэнс, які можна літаральна чытаць. Бабушатнік запоўнены рэчамі (аднолькавымі скрозь усю прастору СССР), бо іншых рэчаў няма, і за гэтыя трэба было ў чаргу запісвацца.
        • Мемуары
          26.11.2024
          Orly, дык і "бабушатнік" можна чытаць. Ого, яшчэ як! Толькі трэба быць ў тэме.
  • Лол
    24.11.2024
    Мілленіалы прыдумалі філасоўскае апраўданне адсутнасці мастацтва навокал. Маўляў, аднолькавыя бетонныя гмахі Каменнай горкі і асфальтная паркоўка замест дрэваў і архітэктурных пейзажаў, гэта перамога над страхам пустаты.
    • Андрэй
      24.11.2024
      Лол, паводле артыкула - паркоўка як раз дыскамфортная прастора для чалавека
  • аматарка Чорнага квадрата
    25.11.2024
    дзяк за АРТыкул )
  • Сергей.
    25.11.2024
    Мне не нравится пренебрежительный термин бабушатник. Типо его использующие , любители минимализма и евроремонта, все сплошь "потомственные аристократы", а не выходцы из спитых вымирающих деревень.. У меня высшее художественное еще с прошлого тысячелетия, и не люблю минимализм в интерьере. Какая то бездушность, но типо "престиж и мода". Обывательщина с притензиями. А часть дизайнеров считает, раз необычное, то типо естетичное и рациональное.
  • Сергей.
    25.11.2024
    Когда ранее, 10 и более веков назад, большинство людей жило или в землянках, или хижинах, или рубленных хатках, или каменных домиках , и реально выживало, хоть какие то вещи давалю уют, ибо они массово за бесценок не продавались. В начале 20 века в большинства домов крестьян у нас было весьма бедно..
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць