Здарэнні44

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей

У нядзелю, 17 лістапада, пракуратура Брусэля паведаміла пра арышт 54-гадовага рыэлтара Жазэ П.

У суботу, 16 лістапада, у доме, які рыэлтар здымаў у свайго брата, знайшлі целы яго 40-гадовай жонкі, грамадзянкі Польшчы, а таксама 13-гадовага пасынка і гадавалай дачкі.

Паводле папярэдняй версіі следства, гэта было забойства-самагубства (калі часткай плану здзяйснення самагубства ёсць забіццё адной ці некалькіх іншых асобаў). 

Але нават не гэта самае жудаснае. Паводле rtl.be, рашэнне здзейсніць злачынства магло быць прынята супольна з жонкай. 

«Спачатку атруцілі 13-гадовага сына полькі ад папярэдніх адносін. (…) Пасля застрэлілі жанчыну і іх гадавалую дачушку. Іх целы знайшлі ў абдымках», — піша польскае выданне «Fakt».

Мяркуецца, што пасля ўсяго гэтага Жазэ П. павінен быў прыняць наркотыкі і здзейсніць самагубства. Але на пэўным этапе ён страціў прытомнасць, і ў такім стане яго і знайшлі ратавальнікі. 

Цікава, што ў доме на сценах былі напісаны паведамленні кшталту «прабачце». У дзень забойства Жазэ П. размясціў у сацсетках відэа, дзе выказваў любоў да сваёй жонкі, суправадзіўшы яго сямейнымі фотаздымкамі і рамантычнай песняй. 

Раней Жазэ П. страціў працу ў кампаніі свайго брата. Апроч таго, брат патрабаваў ад сям’і, каб яна неадкладна выселілася з ягонага дома. 

Брат, як паведамляецца, цягам доўгага часу шантажаваў і пагражаў сям’і. Дарэчы, у доме была знойдзена зброя невядомага паходжання.

Ці страта працы, канфлікт з братам і пагроза высялення — дастатковае тлумачэнне матываў патройнага забойства (якое, меркавана, павінна было скончыцца самагубствам)? Складана ў гэта паверыць. Следства працягваецца.

Каментары4

  • барадзед
    19.11.2024
    рыэлтар горш за ябацьку
  • Угу
    19.11.2024
    Яўна быў на нейкіх таблетках ціпа рыталінчыку.
  • Быўшая бабарыканка
    19.11.2024
    Дзяцей шкада

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах2

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах2

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць