Каментары да артыкула

Аляксей Дзікавіцкі датэрмінова пакідае «Белсат»

  • Так
    19.11.2024
    Bye Bye Belsat. Шкада, добры быў праект.

    А ці будзе апублікаваны каментар (і нават не адзін) былой дырэктаркі?
  • Перспектывачка
    19.11.2024
    Гэта гісторыя не столькі пра Белсат, колькі пра "рады" і "кабінеты": праца ў структурнай адзінцы цэнтру замежнага вяшчання TVP для спадарыні Коўшык (і я з ён згодны) больш перспектыўная за мітусню палітычных грантасмокаў з амаль пратэрмінаваным мандатам.
  • Аў
    19.11.2024
    А журналісты спыталі польскіх паноў, чаму яны скінулі Дзікавіцкага і паставілі Коўшык з офісу Ціханоўскай? Ці чакаеце, што яны самі да вас прыйдуць і ўсё патлумачаць у сваёй гаспадарцы?
    Працу сваю рабіце!
  • .
    19.11.2024
    Сумна (хоць і не глядзеў амаль).
    Артыкул пра сыход пераклікаецца з папярэднім "Дзікавіцкі: Па-людску разумею рыторыку Рамашэўскай. Але я б сышоў спакайней"

    "каментуючы ваша прызначэнне, яна ў тым ліку сказала: «Мне ўсё роўна, хто будзе забіваць «Белсат»..."
    І ўсё ж забілі (як асобны канал).
  • Паляшук
    19.11.2024
    Сапраўды шкада. Я глядзеў
  • нявеста азаронка
    19.11.2024
    Паляшук, а я - не. і не шкадую. не марнавала час
  • Нагад
    19.11.2024
    Трэба не забываць, што частка беларусаў левых поглядаў радавалася, што Рамашэўскую выгналі, а канал пачалі нібыта рэфармаваць.
  • Pcič
    19.11.2024
    Новая беларуская рэдакцыя беларускамоўная ці і расейскамоўная?
  • Беларус
    19.11.2024
    Тэлеканал, які ў кожным выданьні кажа, што нелегітымны рэжым - гэта "афіцыйны Менск" (а праз выпуск - што гэта ўвогуле "нашыя" ўлады) - ужо даўно перастаў успрымацца, як нешта прабеларускае і ментальна блізкае. Таму няма нічога дрэннага ў зьніененьні медыя, што ставяцца да рэжыму, як да нечага афіцыйнага ці беларускага. Бо ў рэшце рэшт яны дапамагаюць рэжыму ў аднаўленьні легітымнасьці за кошт вось гэтай дэманстрацыі побытавай згоды.

    І няма нічога дзіўнага, што ў выніку цікавасьць да такіх рэсурсаў падае. Тыя, хто нічога не зразумеў у 2020-м, не прызнаў захопу ўлады і працягвае ставіцца да акупанта як да нечага афіцыйнага - раней ці пазней перастаўць існаваць. Бо ў межах сваёй прафесіі і на ўзроўні сваёй рэдакцыі дагэтуль не зрабілі маральнага выбару 2020-а году: "рэжым - не Беларусь".

    А спадару Дзікавіцкаму - дзякуй за адстаўку. У бягучых варунках гэта годны ўчынак.
  • Хе
    19.11.2024
    Что-то у вас модерация стала трешевой, придётся покинуть такую помойку.