Кітаезы ўступілі ў вайну, а нехта ўсё яшчэ верыць у камунякаў
ImBeer
20.11.2024
Сігнал AIS часам бывае недасяжны для берагавых службаў, і гэта не азначае, што прылада была выключана. Канечне, у такіх выпадках заўжды ўзьнікаюць пытаньні і, як правіла, ад судна патрабуюць эвідэнсаў, распрынтоўкі з розных іншых прыладаў і судавога журнала, што потым правяраецца, пры неабходнасьці, адпаведнымі службамі ў наступным порце заходу. У дадзеным выпадку гэта будзе абавязкова выканана. Аднак, на борце судна існуе іншае абсталяваньне, якое дазваляе бачыць судна й параметры ягонага руху, напрыклад Raptor, LRIT, і ня толькі. LRIT абавязкова будзе ўсталяваны, іншыя ў залежнасьці ад патрабаваньняў суднаўладальніка. Да таго ж, берагавыя сэрвісы, тым больш краінаў балтыйскага рэгіёну, абавязкова маюць свае незалежныя сродкі, якія бачаць судна, і выключэньне AIS у Балтыйскім моры не схавае судна ад назіраньня за ім.
Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры