Грамадства66

«Пераследуюць за ажыццяўленне свабоды думкі». «Вясна» патлумачыла, чаму правакатара Какойту прызналі палітвязнем

У дачыненні да Яўгена Катлярова было дапушчана найгрубейшае парушэнне правоў чалавека, таму ён прызнаны палітвязнем, паведамілі праваабаронцы выданню «Позірк».

У адказе на запыт «Позірку» адзначаецца, што Катлярова судзілі паводле арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК. Гэтыя дзеянні дзяржавы з’яўляюцца «адвольным абмежаваннем права на свабоду выказвання меркавання»: у адпаведнасці з арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці з дапамогай друку або мастацкіх формаў выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар.

Карыстанне гэтымі правамі можа падлягаць абмежаванням, якія павінны быць устаноўлены законам і з’яўляцца неабходнымі для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб, аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маральнасці насельніцтва, гаворыцца ў каментары.

«Любыя абмежаванні не павінны падрываць сутнасць самога права, і ў гэтым сэнсе пазбаўленне волі за такога роду дзеянні, якія паставілі ў віну Катлярову, — гэта найгрубейшае парушэнне правоў чалавека», — лічаць праваабаронцы.

Таксама, у адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», калі пазбаўленне волі было ўжыта выключна з-за палітычных, рэлігійных ці іншых перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды думкі, сумлення і рэлігіі, свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, асоба прызнаецца палітычным зняволеным.

«Акрамя таго, асуджэнне Катлярова суправаджалася грубым парушэннем прынцыпу справядлівага правасуддзя — яго справа была разгледжаная на закрытым пасяджэнні без адпаведных падстаў», — адзначылі ў ПЦ «Вясна».

20 лістапада беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Сярод іх Катляроў, вядомы таксама як інтэрнэт-правакатар. Ён адзначыўся і тым, што сведчыў супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі на палітычна матываваным працэсе, па выніках якога той быў прыгавораны да трох гадоў зняволення, раней ладзіў правакацыі супраць незалежных СМІ, падаючы ім ілжывую інфармацыю пад выглядам актывіста апазіцыі.

Таксама, паводле звестак праваабаронцаў, яго даносы сталі падставай для абвінавачвання некалькіх іншых гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах.

Катляроў быў затрыманы вясной 2024 года пасля публікацыі некалькіх відэазапісаў, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўнікаў Гомельскага аблвыканкама.

Прыгавор — 1,5 года пазбаўлення волі-вынес суд Навабеліцкага раёна Гомеля сёлета 8 кастрычніка (суддзя Генадзь Калацэй).

Каментары6

  • Окс
    21.11.2024
    Gar, калі Вам не падабаюцца ягоныя думкі, гэта не значыць, што ён не мае правоў і не мусіць быць абаронены. Законы адзіныя для ўсіх.
  • бабруйчанін
    21.11.2024
    Памылковая шкодная пазіцыя ..на мой погляд
    Мне ні падабаецца вашая пазіцыя але аддам жыцце каб вы яе выказалі..40 -35 год таму яе прасоўвалі пад час Гарбачова Як выннмк??
  • .
    21.11.2024
    Окс, А ўмоўны Стралкоў Гіркін, Бондарава, ці той жа Гебельс ці "дохтар (ка) Менгель" што выказвала думкі аб фізічным знішчэнні ў печах габрэяў і іх дзяцей? У іх так сама ёсць думкі, словы і дзеянні.
    Тут альбо крыжык зняць, альбо майткі надзець.

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць