Грамадства2121

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар

Аўтаматы, якія гандлююць недастаўленымі пасылкамі з AliExpress, у Еўропе карыстаюцца попытам. Цяпер набыць чужую замову можна і ў адной з крам у Мінску.

Скрыншот відэа ў інстаграме

Гандлюе такімі незвычайнымі таварамі з Кітая крама «На-скидке.бел», якая знаходзіцца ў Мінску ў Серабранцы. Агляд гэтага месца вырашыў запісаць тыкток-блогер, які вядзе акаўнт пад нікам Zatestil. Ён набыў тры пасылкі рознага памеру і заплаціў за ўсё 30 рублёў (бо кошт на большасць пасылак стандартны: 10 рублёў за штуку).

@zatestil

В Минске есть место, где можно купить потерянные посылки из Китая! Такую необычную своего рода лотерею можно найти в одном из магазинов Минска. Здесь предлагают купить посылки с AliExpress, которые по каким-то причинам не дошли до получателя. Механика простая: Выбираете посылку которая приглянулась, их можно трогать и щупать руками. Оплачиваете и вскрываете Стоимость одной 10 BYN, а попасться может то, что стоит значительно дороже. Вот такое интересное своего рода развлечение есть в магазине по адресу ул.Малинина 35А

♬ оригинальный звук - ZATESTIL

Блогер адзначае, што выбіраць ёсць з чаго, але і попыт на згубленыя пасылкі вялікі. Паглядзець, што канкрэтна знаходзіцца ўнутры, нельга, але дазваляюць перад аплатай прамацаць пакунак.

— І вось што мне трапілася. У першым пакунку быў трымальнік для тэлефона на ровар, няхліпкі і прыемны навобмацак. На AliExpress я знайшоў такі самы ажно за 40 рублёў.

У другой пасылцы быў трохметровы кабель для падключэння камп’ютара да тэлевізара. Больш за ўсё блогера здзівіў ягоны кошт на маркетплэйсе — амаль 80 рублёў.

А ў самым вялікім пакунку ляжаў кавалак тканіны тыпу спанбонд.

— Як па мне, не самая ўдалая пакупка. Але можа ў гаспадарцы спатрэбіцца.

Гэту ж паслугу пратэсціравала каманда Slivki.by. Іх блогерка распавяла, што ёсць і нейкія эксклюзіўныя варыянты, якія каштуюць значна больш за 10 рублёў — і паказала скрынку, якую ацанілі ў 300 рублёў. Але загадзя высветліць, што ў ёй, таксама нельга. Скрынку нават і прамацаць немагчыма.

Дзяўчына набыла шэсць пакункаў па 10 рублёў за кожны. Ёй трапіліся значна больш экзатычныя варыянты. Напрыклад, кій для гульні ў більярд, калімба (музычны інструмент) і вялікі ружовы вібратар. За працэсам распакоўкі здалёку ўважліва назіраў партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

Гэты ролік у інстаграме набраў больш за 400 тысяч праглядаў. У каментарыях цікавіцца, ці не бачыла блогерка іх згубленую пасылку. А некаторым вельмі спадабалася ідэя крамы, бо атрымалася бяспройгрышная латарэя.

Каментары21

  • Нефанатка
    22.11.2024
    Вибратор - классная вещь! Только он уже окупил эту распаковку
  • Крынжанутыя
    22.11.2024
    Ахаха. У іх у офісе вісіць партрэт хітразачосаннага?))) а я думал гэта прыватная кантора. Больш гэтай ватнай слівкай я карыстацца не буду
  • Лукавый в сливках
    22.11.2024
    Дожились, Лукашенко в офисе slivki.by. Днище

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць