Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ
Пасля затрымання былога каліноўца Васіля Верамейчыка ў В'етнаме многія задаюцца гэтым пытаннем. Ці можна беларусам, якія пакінулі радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу, ехаць на адпачынак, напрыклад, у Турцыю і Індыю? Прыводзім падрабязныя карты.
Рэкамендацыі пра тое, якія краіны можна наведваць беларускім эмігрантам у зоне рызыкі, сабраныя на сэрвісе pashpart.org. Ён створаны пры патрымцы дэмсілаў. Парады даюцца на аснове аналізу адкрытай і даступнай інфармацыі пра пагадненні, заключаныя паміж Беларуссю і Расіяй ды іншымі краінамі, імавернасць арышту грамадзян Беларусі і далейшай экстрадыцыі, а таксама бягучыя адносіны паміж урадамі іншых краін і рэжымамі ў Беларусі і Расіі.
Прыводзім спіс краін, якія небяспечна наведваць беларусам, якія могуць пераследавацца за палітыку.

У Еўропе гэта:
- Беларусь
- Прыднястроўе (непрызнаная рэспубліка)
- Расія
- Сербія

У Азіі гэта:
- Абхазія (непрызнаная дзяржава)
- ААЭ
- Афганістан
- Азербайджан
- В'етнам
- Емен
- Індыя
- Іран
- Ірак
- Казахстан
- Камбоджа
- Кітай
- Кыргызстан
- Лаос
- Ліван
- М'янма
- Непал
- Пакістан
- Палестына
- Паўднёвая Асеція (непрызнаная дзяржава)
- Паўночная Карэя
- Саудаўская Аравія
- Сірыя
- Таджыкістан
- Туркменістан
- Узбекістан

У Афрыцы небяспечнымі для палітычных актывістаў лічацца наступныя краіны:
- Буркіна-Фасо
- Замбія
- Зімбабвэ
- Малі
- Нігер
- Эсваціні

Для Паўночнай Амерыкі:
- Гаіці
- Куба

У Паўднёвай Амерыцы ў зоне рызыкі толькі Венесуэла.

У Аўстраліі і Акіяніі ўсе краіны лічацца бяспечнымі для палітычных актывістаў.
Ёсць яшчэ шэраг краін, якія патэнцыйна ў зоне рызыкі і куды не рэкамендуюць ездзіць тым, на каго распачатая крымінальная справа за палітыку.
У Еўропе гэта Боснія і Герцагавіна.
У Азіі:
- Аман
- Арменія
- Бахрэйн
- Бруней
- Ганконг
- Грузія
- Іарданія
- Інданезія
- Катар
- Макаа
- Малайзія
- Мальдывы
- Манголія
- Тайланд
- Турцыя
- Філіпіны
- Шры-Ланка
У Афрыцы:
- Алжыр
- Ангола
- Егіпет
- Кот-Д'Івуар
- Марока
- Намібія
- ПАР
- Сенегал
- Туніс
У Паўночнай Амерыцы:
- Дамініканская Рэспубліка
- Мексіка
- Нікарагуа
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары