Грамадства5858

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Кадры з ім з’явіліся ў дзяржаўнай прапагандзе, яго паказалі па ТБ. Па інфармацыі «Нашай Нівы», затрымалі яго 13 лістапада, а выдалі 14-га — што паказвае на спланаванасць аперацыі.

Як стала раней вядома «Нашай Ніве», былы добраахвотнік Васіль Верамейчык быў затрыманы з тыдзень таму ў В'етнаме.

Саслужыўцам слаба вядомыя абставіны, яны называюць іх цьмянымі. Нібыта ён паспеў адпісацца, што яго затрымліваюць.

Дакладна было невядома, як улады Беларусі выйшлі на ягоны след і даведаліся, што ён знаходзіцца ў паўднёваазіяцкай краіне. У кожным разе, Беларусі яго выдалі. Прычым, па інфармацыі «Нашай Нівы», затрымалі яго 13 лістапада, а выдалі 14-га — што паказвае на спланаванасць аперацыі.

34-гадовы Верамейчык скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і служыў у Печах. Са службы ён звольніўся ў 2016 годзе, пасля чаго працаваў у ІТ.

У 2020 годзе ён падтрымаў рух за свабодныя выбары, удзельнічаў у мітынгах і маршах. У лістападзе 2020 года яго затрымалі па падазрэнні ў падпалах аўтамабіляў супрацоўнікаў пракуратуры — якая ўжо тады стала адным з галоўных арганізатараў масавых рэпрэсій. Але пасля 10 сутак арышту ён выйшаў на волю: доказаў не знайшлі.

Напачатку 2021 года праз пагрозу паўторнага арышту эміграваў ва Украіну і жыў з сям'ёй у Львове.

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Пасля нападу Расіі на Украіне ён адразу, у лютым 2022 года, далучыўся да беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Служыў у ім намеснікам камандзіра батальёна «Волат» і быў узнагароджаны медалём «Украіна перш за ўсё».

Вядомы пад пазыўным «Пацук», ён удзельнічаў у баях у Херсонскай, Мікалаеўскай і Луганскай абласцях.

Чаму былы баец Палка Каліноўскага ўвогуле апынуўся ў той азіяцкай краіне? Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы на падставе фармальнай прыкметы — яго ранейшай службы ў беларускай арміі, а ён прапусціў тэрмін падачы апеляцыі, бо ў той час жыў у Грузіі. Ён спрабаваў прызямліцца ў Польшчы, але не схацеў праходзіць патрэбныя для гэтага доўгія працэдуры, расказалі «Нашай Ніве» яго сябры.

Замест гэтага Верамейчык рашыў выехаць у далёкую краіну, доўга пражыў там. Таму кола асобаў, якія ведалі, што ён жыве там, было даволі шырокае. Не выключана, што інфармацыю пра яго знаходжанне ў В'етнаме перадаў лукашэнкаўскім спецслужбам крот у коле каліноўцаў.

Каментары58

  • Гражданин
    20.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Стары
    20.11.2024
    Украіна выгнала, Эўропа не упусціла, азіяты здалі. Такая доля беларуса-дабрахвотніка.
  • Трудно быть умным
    20.11.2024
    Не хотел легализоваться в Польше, будет легализоваться в американке.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць