Каментары да артыкула

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні

  • Алекс Ждан
    27.11.2024
    Калі аўтар не ведае выразу "церабіць шлях" гэта не значыць, што яго няма. Іранічна, што менавіта літаратурны крытык, а не які палітаглядальнік, з ім не знаёмы.
  • .
    28.11.2024
    Акрамя таго, выбар менавіта гэтага слова можа мець і свае падставы ў гэтым перакладзе. Трэба глядзець арыгінальны тэкст.
  • C
    28.11.2024
    Алекс Ждан, калі ўважліва прачытаць водгук, дык даволі ясна бачна, што аўтар у курсе існаваньня выразу, але наракае на тое, што ён ужываецца спрэс, без варыяцыяў.
  • Сом
    29.11.2024
    Алекс Ждан, дык вядзецца ж пра тое, што перакладчык быццам не ведае ніякіх іншых варыянтаў, акрамя гэтага. Нават калі для мовы арыгіналу гэта норм, то па-беларуску мы кажам "церабіцца" хіба што зрэдчас. Ці вы ў штодзённым жыцці гэтым словам карыстаецеся? :)
  • Алекс Ждан
    29.11.2024
    Сом, не карыстаюся, але сустракаў яго як у класікаў беларускай літаратуры гэтак і ў сучасных творцаў. Прывяду некалькі прыкладаў:
    "Ўсе к вам пойдзем на падмогу церабіць к святлу дарогу" (Янка Купала)
    "Але не шманае пташына дурная, новы шлях цярэбіць" (Якуб Колас)
    "Клянуся, калі-небудзь і я пайду гэтым шляхам, які працерабіў у суворым беларускім літаратуразнаўстве Сяргей Шапран" (Ганна Севярынец на Нашай Ніве)
    "Бёрнс мяне раскатурхаў, працерабіў шлях для маёй уласнай творчасьці" (Галіна Дубянецкая на Радыё Свабода)
    Кажуць, што перакладчык у прозе раб, а ў паэзіі супернік. Магчыма, перакладчык замацаваў за пэўным словам найблізкі адпаведнік, і пасля translation memory прапаноўвала яго пры кожным чарговым супадзенні. А паводле тэорыі перакладу, гэта best practice.
    Наколькі мне вядома, аўтар рэцэнзіі не лінгвіст і не знаўца іўрыту. Мне асабіста, як чытачу, цікава, якая лексіка была ў арыгінале, пры ўмове што агульны стыль тэксту гладкі.
    Я разумею Вашую павагу да такой манеры крытыкі, але не магу падзяліць яе. Адчуванне, што рэцэнзент проста сустрэў незнаёмае і пачаў сцябацца ў духу вядомага мема.
  • Мастуль
    29.11.2024
    Спецыяльна заходжу на Ніву толькі каб чытаць рэцэнзіі Лугавой.
  • чытачка
    03.12.2024
    Пачала чытаць "Скрадальнік лекаў". Ну нейкая лухта, згодна. Але ж рэцэнзію не магу ваш чытаць, зашмат спойлераў
  •