Грамадства77

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 4

Канстанцін Шульган распавёў, калі ў Беларусі плануецца ўкараненне тэхналогіі 5G.

Фота: СБ

Міністр сувязі і інфарматызацыі адзначыў, што рашэнне аб укараненні гэтай тэхналогіі павінна прымацца на ўзроўні ўказа Лукашэнкі. Са слоў Шульгана, праект дакумента ўжо ёсць, найбліжэйшым часам плануецца пачаць выкананне.

Пры гэтым міністр паразважаў пра тое, што простаму карыстальніку ўсё роўна, якая тэхналогія выкарыстоўваецца.

«Але 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 або 4. Калі вы атрымліваеце якасную паслугу, то не задумваецеся над тым, па якой тэхналогіі яна аказваецца. У нас яшчэ ёсць рэзервы па развіцці 4G», — лічыць Шульган.

Кіраўнік Мінсувязі таксама закрануў пытанне стварэння мабільнага аператара ад «Белтэлекама». Кампанія ўжо атрымала ліцэнзію, а развіццё аператара залежыць ад таго, па якой мадэлі пойдзе развіццё тэхналогіі 5G.

«Мабільным аператарам можна стаць па-рознаму, але гэтая задача стаіць адназначна», — заявіў Шульган.

Каментары7

  • .
    27.11.2024
    > «Але 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 або 4. ... У нас яшчэ ёсць рэзервы па развіцці 4G»

    Па сутнасці ён сказаў, што не паспяваюць нармальна ўкараніць 4G, каб яшчэ пра 5G задумвацца.
    Майстэрства выдаваць свае недахопы за перавагі.
  • даведка
    27.11.2024
    Министр связи рассуждает как типичный солдафон, а точнее — полковник ОАЦ.
  • Андрусь
    27.11.2024
    Усё, што трэба ведаць пра сучасную Беларусь: каб сувязісты ўкаранілі новую сучасную тэхналогію, ім павінен на гэта выдаць указ Лукашэнка.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць