Грамадства3131

Лукашэнка стаў прадзедам

«Бюро» высветліла падрабязнасці жыцця старэйшай унучкі Аляксандра Лукашэнкі — Вікторыі, дачкі старэйшага сына Лукашэнкі Віктара. Сярод іншага расследавальнікі даведаліся, што яна ўжо мае дзіця, хоць афіцыйна пра гэта не паведамлялася.

Wedding_Victoriya Lukashenka
Вяселле Вікторыі Лукашэнкі. Крыніца: тэлеграм-канал «Пул первого»

Па звестках расследавальнікаў, 14 сакавіка 2022 года Вікторыя Лукашэнка, ужо на той момант Дзятлава, аформіла адпачынак па цяжарнасці і родах. З 18 ліпеня яна афіцыйна пайшла ў дэкрэт — з гэтай даты медыцынскі цэнтр пачынае маркіраваць кантракт старэйшай унучкі Лукашэнкі кодам «дзеці100».

У дэкрэце Вікторыя прасядзела ўвесь 2023 год, а ў лютым 2024 года атрымала пасаду другога сакратара ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

@nashaniva Лукашэнка стаў прадзедам #лукашенко #коля #колялукашенко #семья #внук #внучка #дед #дедушка #прадед #старик #батько #батька #бацька #беларусь ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

Перад дэкрэтам Вікторыя Лукашэнкі некалькі гадоў працавала ў кампаніях, звязаных з «кашалькамі» Лукашэнкі. Так, у жніўні 2018 года, яшчэ студэнткай, яна падпрацоўвала ў кампаніі «Арт Хаос», якая валодае аднайменнай мастацкай галерэяй у сталічным шопінг-моле Dana Mall. Належаў гэты бізнэс сербскім братам Багалюбу і Драгаміру Карычам, а дырэктаркай галерэі з 2017 года з'яўляецца маці Вікторыі — Лілія Лукашэнка. Пасля з гэтай галерэяй у дзяўчыны былі звязаныя летняя практыка і яшчэ адна працоўная дамова ў перыяд з 1 па 31 студзеня 2019 года. 

Пераддыпломную практыку Вікторыя Лукашэнка праходзіла ў кампаніі «Рух спорт менеджмент», якая належыць іншаму кашальку Лукашэнкі — Аляксандру Зайцаву, цесна звязанаму з Віктарам Лукашэнкам, бацькам Вікторыі.

А ўсяго праз тры месяцы пасля заканчэння ВНУ Віка атрымала пасаду ў медыцынскай клініцы Аляксея Алексіна — «Цэнтры спартыўнай рэабілітацыі НЕО».

За 4 месяцы 2020 года «Цэнтр спартыўнай рэабілітацыі НЕО» налічыў Вікторыі Лукашэнцы заработную плату ў памеры 6661 рубля — няблага для маладога спецыяліста, які толькі скончыў універсітэт. У 2021 годзе дзяўчына сумарна зарабіла ў медыцынскім цэнтры яшчэ 15 340 беларускіх рублёў.

У гэтым жа цэнтры унучка Лукашэнкі ўжо пасля дэкрэта сумяшчала працу ў МЗС, займаючы пасаду галоўнага спецыяліста аддзела маркетынгу.

Каментары31

  • Ёсік
    03.12.2024
    Сьвякруха са сьвёкрам таксама будуць па 4тыс даляраў атрымоўваць, як сваякі дырэктара саўгаса? Ім ужо дыпламатычныя пашпарты далі? Байская краіна. Во, гэта наш хлопец, з народу, пабудаваў для свайго статка месца для жыцьця.
  • Сямейка лукашэнак доіць усю краіну
    03.12.2024
    «З 18 ліпеня Вікторыя Лукашэнка афіцыйна пайшла ў дэкрэт — з гэтай даты медыцынскі цэнтр пачынае маркіраваць кантракт старэйшай унучкі Лукашэнкі кодам «дзеці100». --- ну а што, беларускі народ пракорміць за свае падаткі і «дзеці100», і «дзеці1000», і прапрапраўнукаў.
  • Народная память
    03.12.2024
    А вот Алесь Пушкин, Роман Бондаренко, Витольд Ашурок, Александр Тарайковский и многие другие уже никогда не станут прадедушками. И это всё благодаря этому прадедушке.

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць