Грамадства11

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе можна будзе сустрэць Новы год у Мінску

Усяго ў сталіцы да святочнай даты запланавана больш за сотню мерапрыемстваў як гарадскога, так і рэспубліканскага маштабу.

— Урачыстая цырымонія запальвання навагодніх елак і святочнай ілюмінацыі пройдзе заўтра, 10 снежня, а 17 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы, — расказала начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканама Кацярына Лучына.

— А на наступны дзень, 11 снежня, Першы нацыянальны гандлёвы дом стане рэзідэнцыяй сталічнага Дзеда Мароза. Невялікі казачны домік размесціцца на галоўнай плошчы гандлёвага цэнтра.Прымаць маленькіх і дарослых гасцей Дзед Мароз і Снягурка будуць з 11 снежня па 7 студзеня. Тут жа з 25 па 30 снежня пройдуць дзённыя навагоднія дзіцячыя анімацыйныя праграмы, майстар-класы.

У сваю чаргу, гандлёвы цэнтр «Сталіца» ўпрыгожыць навагоднюю фотазону па матывах казкі «Дванаццаць месяцаў». Штодзённыя святочныя праграмы для наведвальнікаў запланаваны з 25 па 30 снежня.

— Форум Дзядоў Марозаў і Снягурак запланаваны ў Верхнім горадзе на 24 снежня, — дадала К. Лучына. — Казачныя персанажы прадставяць усе раёны сталіцы.

Асноўнымі пляцоўкамі навагодніх гулянняў гарадскога маштабу стануць тэрыторыі ля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе.

Але першая лакацыя стане святочнай нават раней. З 14 снежня па 14 студзеня тут будзе працаваць «Калядны кірмаш». Па традыцыі, у драўляных гандлёвых шале прадставяць вялікі асартымент навагодняй прадукцыі: ад ёлачных упрыгожванняў, сувеніраў і падарункавых набораў да кулінарных і кандытарскіх вырабаў.

На 18 снежня намечаны старт прэзентацыі-конкурсу раённых ёлак, у стварэнні якіх удзельнічаюць вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі горада. З 25 снежня па 7 студзеня каля Палаца спорту кожны дзень у 19 гадзін будзе пачынацца навагодняя казка «Чараўнік старога горада, або таямніца Траецкага прадмесця». Запланаваны таксама святочныя праграмы і на калядныя святы. У гэтыя дні гулянні будуць праходзіць з 12 да 22 гадзін.

У Верхнім горадзе кожны дзень з 25 снежня па 2 студзеня ўвечары ў 17:30 і 20:00 гараджан і гасцей Мінска чакаюць на імпрэзе «Новы год у краіне цацак».

— Пляцоўка ля Палаца спорту стане адной з галоўных лакацый і ў ноч на 1 студзеня, — сказала К. Лучына. — У святочным канцэрце, які пачнецца а 0: 30 і працягнецца да 4 раніцы, будуць удзельнічаць папулярныя беларускія эстрадныя выканаўцы і творчыя калектывы. У рэпертуары-навагоднія і калядныя песні. Яшчэ адна святочная праграма пройдзе тут жа 1 студзеня з 19:30 да 22:00.

Масавыя гулянні ў навагоднюю ноч пройдуць і ў раёнах горада на 20 адкрытых пляцоўках. У Заводскім раёне каля «Чыжоўка-Арэны», ля басейна «Волат», а таксама Палаца дзяцей і моладзі «Золак». У Ленінскім — каля Мінскага гарадскога Палаца культуры і ля кінатэатра »Салют». У Маскоўскім — у парку імя М. Паўлава, жылым раёне Брылевічы і скверы «Палянка».

Гулянні ў Кастрычніцкім раёне запланаваны на пляцоўцы каля Палаца культуры чыгуначнікаў, у жылым раёне Сокал і каля дома № 44 на вул. Святочнай лакацыяй у Партызанскім раёне стане парк экстрэмальных відаў спорту. У Першамайскім будуць дзейнічаць чатыры пляцоўкі — каля Нацыянальнай бібліятэкі, каля дома № 1 на вул. Русіянава, каля клуба «Ракетчык» на вул. Фогеля і каля дома № 15 на вул. Герояў 120-й дывізіі. У Савецкім — пляцоўка ля Камароўскага рынку. У Фрунзенскім раёне будуць дзейнічаць дзве лакацыі — каля Мінскага лядовага палаца спорту і ў парку імя Уга Чавеса. А ў Цэнтральным гулянні разгорнуцца ля Палаца дзяцей і моладзі.

— У канцэртных праграмах возьмуць удзел беларускія выканаўцы і творчыя калектывы. Час працы канцэртных пляцовак у раёне — да 3-4 гадзін раніцы, — рэзюмавала Лучына.

Каментары1

  • ●
    09.12.2024
    Акрэсціна - галоўнае месца сустрэчы (

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах2

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак6

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах2

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць