Грамадства33

s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

Па заявах КДБ нядаўна былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» праекты «Городской огород Марис Мар», «s13ru» і «Письмо.бел». У рашэнні ведамства пазначаныя лістападаўскія даты, але ў адпаведным спісе яны з'явіліся толькі сёння.

Да вышэйзгаданых праектаў, паводле КДБ, дачыненне маюць Яна Царук, Марыя Батальёнак, Анастасія Марозава («Городской огород Марис Мар»), Сяргей Чабоцька, Раман Алешка (s13ru), Аляксандр Мазур, Сяргей Антусевіч, Павел Красоўскі, Павел Каранюхін, Аляксандр Лыкшын (письмо.бел).

Вядома, што прынамсі аднаго чалавека са згаданых у гэтым спісе, Сяргею Чабоцьку, за апошнія паўтара месяца тры разы судзілі па адміністрацыйных справах, ён тройчы запар быў асуджаны на 15 сутак арышту. Сёння стала вядома, што на волю ён так і не выйшаў.

Таксама стала вядома, што 3 снежня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» мабільны дадатак «Беларусь ID». Паводле ведамства, дачыненне да «Беларусь ID» маюць Павел Лібер і Міхаіл Ананьін.

З дапамогай гэтага дадатку сёлета праходзіла верыфікацыя людзей на выбарах у Каардынацыйную раду.

Каментары3

  • Гарадзенец
    09.12.2024
    s13.RU многія гады спрабавала быць нашым і вашым, пасля 2020 зусім не стала "выбару", а цяпер нават іх прэсанулі.

    Адна са шматлікіх гісторыі з адказам, ці дапаможа балансаваць у прасторы русского мира. Пры чым амаль усе артыкулы там былі на расейскай, беларускія - рэдкасць.
  • Міхась
    09.12.2024
    Імаверна, Лібер проста пасмяяўся над КДБшнымі дубаломамі, якія ня здолелі нічога зрабіць супраць створаных ягонай камандай прадуктаў, апроч як толькі абвесціць іх экстрэмісцікім фармаваннямі.
  • Мх
    10.12.2024
    Гарадзенец, "Ну што, расейскамоўны s13ru, дапамагла табе твая расейская мова?" Быў бы праект беларускамоўным, хоць сышлі б з горда паднятай галавой, а так, увесь час балансавалі на мяжы "абы каго не пакрыўдзіць", не ўратаваліся.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць