Свет55

Выйшаў на волю ліванец-хрысціянін, які правёў у турмах Асада 33 гады. Яго выкралі сірыйскія вайскоўцы

Сухейля Хамаві сустрэлі ў родным горадзе як героя.

Сухейль Хамаві з жонкай. Скрыншот відэа

Ліванец Сухейль Хамаві вызваліўся пасля 33 гадоў, праведзеных у турмах рэжыму Асада ў Сірыі.

61-гадовы Хамаві вярнуўся ў родны горад Шыка, дзе яго сустрэлі, як героя, піша France24 са спасылкай на AFP.

Падчас грамадзянскай вайны ў Ліване 1975—1990 гадоў Сірыя фактычна кантралявала большую частку краіны. За гэты час тысячы ліванцаў, якія выступалі супраць акупацыі і рэжыму Хафеза Асада, былі арыштаваныя або прапалі без вестак. Сірыя вывела свае войскі з Лівана толькі ў 2005 годзе.

Як расказвае жонка Сухейля Жазэфін, ён быў фактычна выкрадзены з уласнага дома сірыйскімі вайскоўцамі. 

«Трыццаць тры гады таму яны прыйшлі да нас у дом, сказалі, што хочуць пагаварыць з маім мужам. Пасля гэтага ён знік на 11 гадоў», — успамінае Жазэфін.

Толькі праз дзесяцігоддзе жанчыне ўдалося высветліць, у якой турме знаходзіцца яе муж. Пасля гэтага яна наведвала яго ў зняволенні і спадзявалася, што аднойчы яго адпусцяць.

Сам Хамаві расказаў, што на працягу 33 гадоў яго пераводзілі з адной турмы ў іншую. Сваё абвінавачванне ён даведаўся толькі праз 20 гадоў зняволення: сірыйскія сілавікі заявілі, што ён быў сябрам кааліцыі хрысціянскіх арганізацый «Ліванскія сілы».

Некаторы час Хамаві правёў і ў самай сумнавядомай турме Сейдная. Там ён пісаў вершы, якія прысвячаў жонцы і сыну.

На волі Хамаві сустрэлі не толькі жонка, сын і брат-блізнюк, але і ўнукі.

«Я не адчуваў свайго ўзросту, пакуль дачка майго сына не назвала мяне дзядулем. Менавіта тады я ўсвядоміў, што страціў так шмат часу», — расказаў былы вязень.

Тысячы зняволеных былі вызваленыя з сірыйскіх турмаў пасля звяржэння рэжыму Башара Асада. Хамаві стаў сярод іх першым ліванцам, які вярнуўся дадому.

Каментары5

  • имя яму грыня
    10.12.2024
    и што на гэта аграфюрер и гриня азвяронак.
  • Анг
    10.12.2024
    Я б звярнуў увагу на тое, што нават з асадаўскіх вязніц людзі, фота якіх ужо прадэманстравала прэса выглядаюць больш-менш добра. І гэта апасля 30-40 год. І параўнайце з фотамі тых, хто праз 2-3 гады выходзіць з лукашысцкіх канцлагераў. Жудасна ад таго, што нават пасля асадаўскіх катавальняў людзі выглядаюць лепш.
  • Анг
    10.12.2024
    Сум, калі асадаўскую гэбню, то хай і на крук.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць