Грамадства

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Арцём Таўстыка — беларус, які стаяў за махлярскім зборам нібыта на карысць сястры-ўцякачкі ў Польшчы.

Нагадаем, што некалькі месяцаў таму ў сеціве з’явіўся збор, напісаны ад імя беларускіх палітуцекачоў. Аўтар збору — пазней высветлілася, што гэта 30-гадовы Арцём Таўстыка — пісаў, што быццам збег з Беларусі разам з сястрой, а ў Польшчы яна нарадзіла дзіця. 

Мужчына прасіў дапамогу нібыта на аплату медыцынскіх рахункаў сястры, уціраўся ў давер да праваабаронцаў. Аднак блогеры ў твітары разабраліся ў сітуацыі і прыйшлі да высновы, што збор быў махлярскім. Таўстыка вырашыў проста зарабіць на салідарнасці неабыякавых беларусаў.

Таўстыка нейкі час насамрэч быў за мяжой, але пасля знік. Ніхто не ведаў, дзе ён знаходзіцца. 

І вось цяпер у раскладзе суда Маскоўскага раёна (Мінск) з'явілася інфармацыя аб тым, што 12 снежня 2024 года пачынаецца крымінальны працэс над Арцёмам Уладзіміравічам Таўстыкам. Яго абвінавачваюць па артыкуле 209 ч.3 КК — махлярства, здзейснейнае ў буйным памеры.

«Наша Ніва» даведалася з дапамогай «Белпола», што ў Беларусі больш няма людзей з такімі ж пашпартнымі звесткамі. То-бок судзіць пачынаюць аўтара менавіта таго збора, таго самага Таўстыку.

Як высветлілася, гэта ажно пятая крымінальная справа ў жыцці мужчыны. Усе папярэднія гісторыі таксама былі звязаныя з махлярствамі, прычым у кожнай з іх гаворка ішла пра некалькі эпізодаў. Таксама Таўстыку судзілі па артыкуле 212 КК — крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі. Магчыма, гаворка ішла пра выкарыстанне грошай з чужой банкаўскай карткі.

Якое махлярства інкрымінуецца яму цяпер, пакуль невядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць