Свет44

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі

У афіцыйным паведамленні сцвярджаецца, што кіберпаліцэйскія і следчыя Нацпаліцыі выкрылі некалькі злачынных груп, фігуранты якіх арганізоўвалі дагаворныя матчы па кіберфутболе, кібербаскетболе, настольным тэнісе, футболе, баскетболе для атрымання выгады праз букмекерскія канторы.

Пры гэтым

«для пашырэння свайго ўплыву сярод кіберспартсменаў, прыцягнення большай колькасці анлайн-заўзятараў і грашовых ставак арганізатары заручаліся падтрымкай вядомых асоб, якія мелі дасягненні ў рэальным спорце». 

Некаторыя з удзельнікаў групы, як сцвярджаецца — былыя спартсмены сусветнага ўзроўню, якія выкарыстоўвалі набытыя за гады прафесійнай дзейнасці сувязі для арганізацыі «дамоўных» матчаў паміж кіберспартсменамі з Аўстраліі, Еўропы і Украіны.

Ва ўкраінскіх СМІ пішуць, што адным з вядомых спартсменаў, якія могуць быць датычныя да гэтай справы, з'яўляецца вядомы футбаліст беларускага паходжання Арцём Мілеўскі, які ў свой час гуляў за зборную Украіны. 

Яшчэ ў верасні ва ўкраінскіх СМІ з'яўлялася інфармацыя, што работнікі Нацпаліцыі праводзілі ператрусы ў доме, у якім жыў Арцём Мілеўскі, а таксама ягоны сябар Сяргей Траццяк.

Украінскія СМІ сцвярджаюць, што на гэтым фота — Арцём Мілеўскі падчас правядзення ў яго ператрусу ў верасні

За анлайн-трансляцыямі «заказных» матчаў у інтэрнэце маглі назіраць дзясяткі тысяч чалавек адначасова. Ведаючы будучы зыход гульні, зламыснікі асабіста або праз давераных асоб рабілі стаўкі на рэсурсах букмекерскіх кантор, зарэгістраваных у краінах Азіі, Еўропы, Аўстраліі і Амерыкі.

Паліцэйскія высветлілі, што фігуранты шляхам подкупу, прымусу, запалохвання і падбухторвання прымушалі гульцоў свядома прайграваць свае анлайн-матчы. У некаторых выпадках для гэтага прыцягваліся раней судзімыя асобы спартыўнага целаскладу, якія ў тым ліку выкарыстоўвалі і зброю. 

Цяпер устаноўлена каля 10 гульцоў, якія пацярпелі наступным чынам. Часам прапаноўвалі і грашовую ўзнагароду за «зліў» матчаў.

Па папярэдніх падліках, прыбытак ад такой дзейнасці мог складаць мільёны ўкраінскіх грыўняў. Гэтыя сродкі легалізоўваліся шляхам набыцця і перапродажу элітных аўтамабіляў, нерухомасці і іншых актываў праз крыптакашалькі.

Паведамляецца, што праваахоўнікі правялі 45 адначасовых ператрусаў па ўсёй Украіне ў аўтамабілях, па адрасах рэгістрацыі і пражывання фігурантаў і іх магчымых саўдзельнікаў. Канфіскаваныя рэчавыя доказы злачыннай дзейнасці, а таксама зафіксаваныя лічбавыя доказы.

Па тых артыкулах, якія інкрымінуюцца падазраваным, максімальнае пакаранне прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

Каментары4

  • a.hto.tam.idze
    11.12.2024
    Бадай, болей здзівіўся бы, калі б не ўбачыў імя Мілеўскага ў складзе гэтых навінаў...
  • U
    11.12.2024
    Bagaty, пачытай як год назад аналагічныя справы былі ў Беларусі, а пару гадоў назад у Італіі і іншых краінах ЕС і не толькі. Па-другое, толькі поўны д…. можа судзіць аб усёй краіне з-за дзеянняў купкі злыдняў (якія ёсць абсалютна ў любой краіне).
  • За краты
    12.12.2024
    Пёс даўно рушыў у гэтым напрамку.

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Запарожскай АЭС абвясцілі часовае перамір’е

Польшча за 2 гады і 2 мільярды еўра паставіць шчыт ад дронаў на беларускай мяжы9

Прэс-сакратарка Дональда Трампа цяжарная25

Памерла французская актрыса Брыджыт Бардо2

Ці будзе снег і мароз? Якога надвор'я чакаць у навагоднюю ноч

У цэнтры Мінска бегаў лось4

«Маладыя, не п'юць — добры прыклад». На фермы ў Лідскім раёне прыехалі працаваць мігранты з Эфіопіі15

Вячорка пра вынікі года: Мы палепшылі адносіны з Украінай, вярнулася ўвага да Беларусі8

Ігар Тур: Больш за ўсё не спадабалася ў Германіі, у Гамбургу жахліва смярдзіць28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць