Культура22

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала

У 2020-м Ілля Салей быў юрыстам штаба Віктара Бабарыкі і адвакатам Марыі Калеснікавай. Зараз ён жыве паміж Лонданам і Варшавай, працуе ў офісе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ды ўваходзіць у каманду Віктара Бабарыкі.

Фота Іллі Салея

Некалькі месяцаў таму ў навінах ён заўважыў, што дом Christie's у Парыжы арганізуе аўкцыён работ Марка Шагала. Ён купіў адзін з лотаў і ўжо прыдумаў, каму хоча яго перадаць на часовае захоўванне. Падрабязнасці Ілля распавёў блогу «Людзі».

Аўкцыён праходзіў анлайн. Стартавыя цэны на большую частку работ былі высокімі, але з цікаўнасці ён вырашыў усё ж узяць удзел. 

— У якасці мэты абраў працу, якая падыходзіла мне па бюджэце і спадабалася візуальна. Густ у мяне не вытанчаны: яна вялікая і яркая, — смяецца Ілля. — І гэта літаграфія. Менавіта гэтая праца намаляваная на вокладцы кнігі пра літаграфіі Шагала Chagall Litographe II (1963). Я зрабіў першую стаўку, яе некалькі разоў перабілі, але ў той момант я ўжо вырашыў: раз увязаўся, трэба даводзіць да канца. Так і атрымалася. Выніковы кошт, праўда, быў крыху вышэйшы за меркаваны.

Колькі менавіта каштавала літаграфія, Ілля не называе. На сайце аўкцыённага дома напісана, што першапачаткова кошт працы вар'іраваўся ад 900 да 1800 еўра. У выніку яна рэалізаваная за 2394 еўра.

Пасля аплаты лота сябар беларуса французскі адвакат Гіём Эрцог забраў літаграфію з аўкцыённага дома. На днях яны з Іллёй сустрэліся ў Парыжы, і праца трапіла ў рукі гаспадару.

— Шчыра кажучы, калі вырашаў, ці ўдзельнічаць у аўкцыёне, прыкладам для мяне быў Віктар Бабарыка, — кажа суразмоўца. — Вядома, мая купля непараўнальная з тым, што для беларускай культуры зрабіў Віктар Дзмітрыевіч, але гэта ўсё ж мой невялікі ўклад і мой першы крок. Думаю, ён бы ўхваліў.

На пытанне, што далей рабіць з літаграфіяй, Ілля жартуе: «Планую радавацца таму, што ўдалося вырваць яшчэ адзін арыгінал Шагала ў французаў».

— У мяне добрыя адносіны з прадстаўнікамі Беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане. Ёсць папярэдняя дамоўленасць, што нейкі час літаграфія правядзе ў музеі пры бібліятэцы, — дзеліцца планамі юрыст. — Мне здаецца разумным, каб пакуль яна пагасціла ў самым беларускім месцы Лондана, а магчыма, і ўсёй нашай эміграцыі.

Фота Іллі Салеі

Забраць адтуль літаграфію Ілля зможа ў любы момант.

— Тут (у Вялікабрытаніі) да прыватнай уласнасці паважлівае стаўленне. А гэта цяпер, з гонарам кажу, мая прыватная ўласнасць, — працягвае суразмоўца. — Упэўнены, калі-небудзь гэтая праца ўбачыць Мінск і Віцебск.

Каментары2

  • аматар
    12.12.2024
    Гэта літаграфія, а не арыгінальная праца Шагала і не мае асаблівай каштоўнасці
  • прафесіянал
    13.12.2024
    Нават калі б гэта быў арыгінал, мастацкай каштоўнасці гэтая мазня не мае. Дый Шагал, шчыра кажучы, нічога беларускага ў душЫ і сэрцы не насіў.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны18

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён2

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці39

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць